Памёр Георгій Мандзалеўскі

Часам здараецца так, што не заўважаеш важных навінаў, і толькі пазьней трапляеш на іх. І ніхто не падказаў. Яшчэ 28 красавіка 2024 году, праз тры месяцы пасьля свайго 90-гадовага юбілею, пра які мы пісалі, памёр легендарны валейбаліст Георгі Мандзалеўскі. Двухразовы алімпіёнік і ўладальнік шэрагу іншых званьняў уваходзіць ва ўсясьветную Залю валейбольнай славы . 90 гадоў Георгію Мандзалеўскаму! Гэта адзін з самых вядомых людзей, якія нарадзіліся ў Воршы. Мы будзем помніць!