Кубак Беларусі. 1/8 фіналу. Старт (Ворша) — БАТЭ. Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Барысаўчане ў вельмі цяжкім становішчы. Напярэдадні кубкавай гульні ў іх быў „час Х“, і яны вытрымалі выпрабаваньне, перагуляўшы жодзінскае „Тарпэда“ 1:0 дзякуючы голу з карнага боцу на 89-й хвіліне. Але змаганьне ў завыжыванцы для БАТЭ ня скончанае. Ніколі яшчэ барысаўскі клюб з часоў выхаду ў Вышнюю лігу ў сярэдзіне 1990-х ня быў так блізка да расстаньня зь ёй. Трыбуны „Барысаў-Арэны“ запаўняюцца сьціпленька. Славалюбы з усіх куточкаў Беларусі, у тым ліку Воршы, у лігачэмпіёнскія часы БАТЭ любілі засьведчыць гэттай камандзе сваю любоў, купіць шалік, пахваліцца ў сацыяльных сетках заўзіманьнем за Барысаў. Але нават тады на гульні нацыянальнага першынства ледзь зьвярталі ўвагу. Што ж казаць, калі надышлі цяжкія часы для каманды Капскіх. Зрэшты, з такіх людзей можна толькі пасьмяяцца, яны прыхільнікі перамог, а ня клюбу, і такія ёсьць паўсюль. У І лізе аршанцы сёлета сустракаліся з дублёравым складам БАТЭ, які нічога якаснага не паказвае і туляецца ў хвасьце табліцы. Сус...