Публікації

Показано дописи з лютий, 2024

Валеру Півавараву 30!

Зображення
21 лютага сваё 30-годзьдзе адзначыў колішні валейбаліст аршанскага «Ўзьлёту» Валер Півавараў. Выступаў таксама за адзін з наймацнейшых клюбаў Беларусі — салігорскі «Шахтар». Віншуем зь юбілеем!

Ножны шпурляк! Бо і «calcio» было не адразу…

Зображення
Некаторыя чытачы неаднойчы пыталі нас, чаму мы называем больш звыклы і ўнесены ва ўсе слоўнікі «футбол» двума іншымі словамі «ножны шпурляк». Мы, уласна кажучы, ужо тлумачылі прычыны. Першым у беларускім мовазнаўстве, хто прапанаваў такую назву для віду спорту, быў Янка Станкевіч. Але таксама дадамо, што ножны шпурляк быў спачатку «футболам» і толькі «футболам» ва ўсіх краінах, куды прыходзіў, а прыходзіў ён ва ўсе. У вялікай колькасьці моваў затрымаўся, але ў шэрагу мясцовыя пурысты-мовазнаўцы і аматары футболу з часам сталі называць гэты від спорту па-свойму, часам вельмі адрозна ад арыгіналу. Мы не выкідаем слова «футбол» са слоўнікаў, ні ў якім разе рабіць гэтага нельга, ды й няма ў тым сэнсу. Але ўжываць у беларускай мове, прынамсі ў выглядзе сыноніму «ножны шпурляк» заахвочваем! Дзякуючы мовазнаўчым работам шэрагу беларускіх навукоўцаў мы цяпер маем матэрыял, якім можам узбагачаць свой слоўнікавы запас і абыходзіцца ўласнай лексыкай замест масавага запазычаньня барбарызмаў. А ця

Мікалаю Кітаёву — 40

Зображення
12 лютага свой дзень нараджэньня сьвяткуе галоўны трэнэр «Старту» (ФК «Ворша») Мікалай Кітаёў. Безь перабольшаньня легендарная асоба ў гісторыі каманды, чалавек з найбольшай колькасьцю гульняў за яе (356) і другі па колькасьці галоў, за яе агаданых (95). Свой юбілей у 40 гадоў (1984) Кітаёў упершыню сустракае на пасадзе галоўнага трэнэра каманды, бо раней ён быў памочнікам. Зычым здароўя, спартовых і жыцьцёвых посьпехаў, а таксама гармоніі, паважаны Мікалай!

9 лютага нарадзіліся валейбол і наш дзёньнік

Зображення
9 лютага — дзень нараджэньня валейболу. 129 гадоў таму, у 1895-м у Масачусэтсе (ЗША) правялі першы паядынак у «мінтанэт», а менавіта так тады называўся від спорту. 4 гады да гэтага ў 9 мілях адсюль стварылі баскетбол, Уільям Морґан натхніўся гэтым вынаходніцтвам Джэймса Нэйсьміта і заснаваў сваю гульню, якая пазьней таксама заваявала мільёны прыхільнікаў па ўсёй плянэце. У гэты дзень варта ўспомніць Уільяма Морґана і вялікую гульню, якую ён нам падарыў. А таксама аршанскі «Ўзьлёт», які часова прыпыніў сваё існаваньне, але стаў важнай часткай спартовай культуры Воршы. Ён яшчэ вернецца! Жаночай камандзе «Кацюша» зычым узмацніцца і радаваць нас сваімі вынікамі. Будзем у гэта верыць. Уільям Морґан Але ёсьць 9 лютага і яшчэ адна важная дата — сёньня 13 гадоў ад заснаваньня дзёньніка «Радыё Аршыца». Дзякуй усім, хто нас чытае і падтрымлівае, у тым ліку ахвяруе на кнігі . Дзякуй тым, хто лістуецца з намі, выпраўляе нашы недакладнасьці і дасылае пазнавальныя матэрыялы, здымкі са стадыёнаў, гі