Публікації

Показано дописи з січень, 2024

90 гадоў Георгію Мандзалеўскаму!

Зображення
А вы ведалі, што адзін з найвялікшых валейбалістаў плянэты Зямля нарадзіўся ў Воршы?! Анягож! 26 студзеня свой юбілей сьвяткуе славуты Георгій Мандзалеўскі! 90 гадоў! У гэты дзень у 1934 годзе ў беларускай Воршы нарадзіўся будучы 2-разовы алімпійскі чэмпіён Токіё-1964 і Мэхіка-1968 у складзе зборнай СССР Георгій Мандзалеўскі. У малым узросьце хлопчык пераехаў у Адэсу, так вырашыла сям’я. І рос на знакамітай «Малдаванцы» ў гэтым адметным украінскім месьце. Калі Георгію было 8 гадоў, пачалася вайна, ягоны бацька пайшоў на фронт, адкуль ужо не вярнуўся. Для сям’і насталі цяжкія часы, а сам Георгій мусіў хутка пасталець. Валейбольную кар’еру Мандзалеўскі пачаў там сама, у Адэсе. Прычым да гэтага спрычыніўся выпадак. Валейбольны трэнэр Аляксандар Дзюжаў запрасіў хлапчукоў, якія гулялі ў ножны шпурляк на праезнай частцы, у спартовую залю, дзе праходзілі гульні першынства Адэсы ў валейболе. Мандзалеўскаму разам зь сябрам Аркадзем Гройсманам так спадабаліся гэтыя сустрэчы, што пасьля іх сябры

Каляндар, якому 40 гадоў

Зображення
Некалькі гадоў мы выпускалі календары рознага фармату з выявамі, фатаздымкамі, каляжамі і зьвесткамі пра "Старт" і "Ўзьлёт". Напэўна, нехта і сёньня можа даслаць фота са свайго гаражу, дзе яшчэ вісіць наш каляндар. А зараз мы пакажам, які каляндар выпусьціў аршанскі "Старт" у 1984 годзе, роўна 40 гадоў таму. На ім — здымак каманды. Пакуль удалося адшукаць каляндар толькі за 1984 год, таму, імаверна, іх друкаваньне не было традыцыяй. Ды й ва ўспамінах гэтага ня згадваецца. Але, што варта асабліва падкрэсьліць, каляндар — беларускамоўны! Праз магутную савецкую русыфікацыю Беларусі каляндар, ды яшчэ не са сфэры мастацтва, а са сфэры спорту, ды на беларускай мове — рарытэт! Хоць што тут казаць, калі гэта ня стала нормай і праз 30 гадоў незалежнасьці краіны. Але ня вешаем нос, на нашым календары родная мова ў прыярытэце да ўсіх іншых, так было 13 гадоў існаваньня нашай супольнасьці і гэтак будзе надалей. А на каляндар 40-гадовай даўніны трапілі: Ніжні рад (зьле

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Зображення
Раней мы пісалі пра Дзьмітрыя Карнеева , які пакінуў сьлед у гісторыі спартовай Воршы. Вядомы гулец менскіх ІФК, «Спартака», «Беларусі», «Тарпэда» і гомельскага «Лякаматыву» ўвайшоў у гісторыю аршанскага «Старту». У першынствах СССР у ножным шпурляку нарадзінец расейскай Пензы правёў за менскіх спартакаўцаў 134 сустрэчы і агадаў 29 галоў, 4 разы станавіўся чэмпіёнам БССР і аднойчы — РСФСР. Пасьля заканчэньня выступленьняў Карнееў дапамагаў Рувіму Аўцыну ў трэнавальным працэсе «Старту» ў хакеі зь мячом. Аднак атрымалася так, што адным відам ягонае знаходжаньне ў Воршы не абмежавалася — славуты майстар спорту, імя якога ведаў кожны аматар у Беларусі, даў некалькі практычных заняткаў і ў ножным шпурляку, балазе амаль усе хакеісты гулялі таксама ў футбольнай камандзе «Старту». Праца Карнеева і яго дапамога Аўцыну сталі вялікай падтрымкай дружыне. Лёсавызначальны момант у гульні менскага "Спартака" з маскоўскім "Лякаматывам", пасьля гэтай траўмы Карнееў ужо не вярнуўся н

75-годзьдзе Доўгага

Зображення
Сёлета магло б споўніцца 75 гадоў легендзе «Старту» Віктару Доўгаму. Адзін з найлепшых паўабаронцаў каманды за ўсю гісторыю. У пасьпяховым 1971 годзе, калі стартаўцы дайшлі да фіналу Кубку БССР і сталі 4-мі ў першынстве, Віктар Доўгі праявіў сябе яшчэ і як вельмі выніковы гулец. Ён тады агадаў 8 галоў. Віктар Доўгі на агульным 17-м месцы па колькасьці сустрэч за «Старт» (137). Прывядзём урывак пра Доўгага з успамінаў Леаніда Барэйшы. Віця быў важным футбалістам для каманды, мянушка Вітун. Ён распаўнеў моцна, не выходзіў у апошнія гады з дому. А Віцёк жа быў худзенькім. Адказны хлопец, важны для «Старту» паўабаронца! У цэнтры жыў, як і ягоны сябар Каплун. З цэнтру мала было гульцоў, але яны якраз там жылі. Доўгі быў стабільным і заўсёды гуляў у аснове. На здымку: каманда «Старт» — чэмпіён Віцебскай вобласьці 1977 году. 4 верасьня, Полацак. Віктар Доўгі першы зьлева ў верхнім радзе (у касьцюме).

Выпрацоўка спартовых тэрмінаў на ідыш

Зображення
У 20-я гады ў БССР непрацяглы час былі ажно 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, ідыш, польская і расейская. Такім чынам, Савецкая Беларусь стала адзінай тэрыторыяй у сьвеце, дзе мова ідыш мела афіцыйны статус. У артыкуле «Ідышысцкі эксперымент у савецкім Менску» , які напісала Эліса Бэмпарад для часопісу Arche (№ 11, 2007), мы адшукалі ўрывак пра спорт і мову ідыш. Гэта дае нам больш інфармацыі пра гісторыю жыдоўскіх спартовых таварыстваў у Беларусі. Тэма яўна заслугоўвае манаграфіі, шырэйшага дасьледаваньня, але пакуль, на жаль, ёсьць толькі адрывістыя зьвесткі. Шыльда БДУ ў Менску на дзьвюх мовах — беларускай і ідыш У кнізе мы знайшлі новы кантэкст, пра які чытаць яшчэ не даводзілася. Цытуем: «Менская cуполка яўрэйскай моладзі  „ Yung-Skoyt “ , заснаваная неўзабаве пасля Першай усясветнай вайны і звязаная з рухам сацыялістаў-сіяністаў, ладзіла імпрэзы для яўрэйскіх хлопчыкаў і дзяўчынак 12—16 гадоў. Для мэтаў «духоўнага развіцця», знаёмства з яўрэйскай народнай творчасцю і культурнымі ска

Шкоднае імкненьне ўсім кіраваць. Некалькі словаў пра рашэньні АБФФ

Зображення
У студзені Асацыяцыя Беларуская фэдэрацыя футболу сабрала пасяджэньне з кіраўнікамі клюбаў усіх трох рэспубліканскіх ліг. І вырашылі: 1. До 19 января АБФФ совместно с Минспорта создаст рабочую группу, в которую войдут руководители клубов Высшей и Первой лиг. Главной задачей станет подготовка необходимых документов для создания общей структуры Академий футбола по всей стране и обсуждение главных вопросов, связанных с этим процессом, в том числе, поднятых сегодня на заседании Совета. 2. До 23 января будет объявлен состав комиссии по защите годовых планов, в которую войдут руководство АБФФ, представители Минспорта, специалисты по научно-методической работе и опытные белорусские тренеры. Главная задача — понимание специфики подготовки каждого клуба для дальнейшего взаимодействия и своевременного решения возникающих проблем. 3. 29 августа решением Исполкома была согласована система национальных лиг на сезон 2024 года. В тот же день было принято решение о включении дублирующих составов в нац

Дзе чытаць нашы папярэднія публікацыі?

Зображення
https://orshafans.livejournal.com/  і  https://orshafans2.livejournal.com/  і  https://orshafans3.livejournal.com/ Таксама заклікаем вас падпісацца на нас у Ціўцеры і Тэлеграме . Невялічкую дапамогу грашыма нам можна надаць на Buycoffee , а інфармацыяй, пішучы ў асабістыя на ціўцеры або лістуючы на электронную пошту orshafans@gmail.com Адданыя Беларусі, Воршы, «Старту» і «Ўзьлёту»!

Аркадзю Сусману — 75!

Зображення
2 студзеня юбілей сьвяткуе адзін з найлепшых футбалістаў і хакеістаў Воршы за ўсю гісторыю Аркадзь Сусман. Нападнік «Старту» за сваю кар’еру аддаў нямала важных перадач, якія вырашалі лёс сустрэч. А таксама правёў нямала важных галоў. Жыцьцё трэба жыць так, каб подзьвігі ў спорце ўспаміналі і праз шмат гадоў пасьля заканчэньня кар’еры, каб адзін з заўзятараў, якія ўвосень 2023 году сустрэліся з Аркадзем Самуілавічам у ізраільскай Нагарыі, успомніў гісторыю са свайго дзяцінства: ён прыйшоў у бібліятэку і папрасіў кнігу «Чатыры галы Аркадзя Сусмана», а затым, засаромеўшыся сваёй нечаканай сьмеласьці, уцёк ад бібліятэкаркі, якая ніяк не магла ўспомніць такое найменьне кнігі. Між іншым, публікацыя пра «чатыры галы» сапраўды была, толькі ня ў кнізе, а ў газэце, пасьля таго, як Сусман зрабіў покер у матчы з ваўкавыскай камандай «Праца». Вось як трэба любіць футбол! Шчырыя і сардэчныя віншаваньні Аркадзю Сусману ў гэты дзень! Зь юбілеем! Спасылкі: Сустрэча з Аркадзем Сусманам у 2023-м Вялікая