Публікації

Показано дописи з квітень, 2024

Макслайн (Віцебск) — Старт (Ворша) — 1:1

Зображення
На 12-й хвіліне Жытнеў вывеў каманду ставачнікаў наперад, але ўжо неўзабаве, на 18-й выдалілі Зіміна, аўтара першай перадачы. Аршанцы ўратаваліся на 89-й хвіліне дзякуючы голу Кармішына. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Шамсіеў (Кармішын, 55), Расолька, Тамэла, Антонаў (Жалезьнікаў, 55), Воўчанка (Ціхаміраў, 71), Пунінскі, Мельнік, Сушкоў (Гонжураў, 22; Кучараў, 46).

Макслайн (Віцебск) — Старт. Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Каманда з назвай ставачнай канторы пачала ў сэзоне з усіх магчымых зыходаў, у яе перамога, нічыя і параза. У аршанцаў дзьве паразы і нічыя. Адпаведна, 11-е месца «новага» віцебскага клюбу супраць 17-а ў аршанцаў. Натуральна, што гаспадары поля расцэньваюцца фаварытамі паядынку. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Роўна 50 гадоў таму, 28 красавіка 1974 году «Старт» у гасьцявым паядынку зь Менскім «Спадарожнікам» згуляў унічыю 1:1. Узяцьце брамы аршанцамі было на рахунку Анатоля Ярмошына. ЯК БЫЛО? З улікам досыць слабых выступленьняў блакітна-чорных апошнім часам, нават зьдзіўляе, наколькі добра каманда гуляе з гэтым супернікам. Ад самага зьяўленьня ў І лізе «Макслайн» паказвае больш стабільныя і высокія вынікі за нас, а вось перагуляць аршанцаў у асабістым паядынку ніяк ня можа. Акрамя таго, стартаўцы абавязкова заганяюць апанэнту хаця б адзін гол! Балянс супрацьстаяньня «Старт» — «Макслайн»: 4 матчы, +3=1-0, 7-3 2022 Макслайн — Старт — 2:2 2022 Старт — Макслайн — 1:0 2023 Макслай

Ці быў лік 3:5?

Зображення
Сустрэчу 3-га туру першынства Беларусі ў І лізе «Старт» прагуляў «Ніве» з Доўбізна з рэдкім для ножнага шпурляку лікам 3:5. Не паверыце, але такі лік у афіцыйных матчах нашай каманды ўжо сустракаўся! Прычым ня так даўно, у 2008-м годзе. Тады аршанцы 28 верасьня прымалі калінкавіцкую «Вэртыкаль». Першы мяч нашы правялі дзякуючы аўтаголу яшчэ на 40-й хвіліне, а вось наступныя ўзяцьці чужой брамы дазволілі адно пазьбегчы разгрому — Ігар Асіпенка і Мікалай Кітаёў заганялі ўжо на 87-й і 90+3-й хвілінах. У 1997-м годзе наш клюб зазнаў падобнай паразы ў гасьцях. Гэта было 21 чэрвеня ў Сьветлагорску, дзе мы саступілі «Камунальніку», прычым усе свае галы супернік правёў у першай палове. У нашым складзе дубаль аформіў Уладзімер Правалінскі, яшчэ адзін гол на рахунку Дзьмітрыя Рыбакова.

Лічбы Антонава і Жалезьнікава

Зображення
Паўабаронца Арцём Антонаў правёў юбілейны, 50-ы паядынак у складзе «Старту»! Акрамя таго, гэтую пазнаку на сваім аршанскім адрэзку кар’еры Арцём адсьвяткаваў 6-м голам у складзе дружыны. Арцём Антонаў Акрамя таго, у сустрэчы зь «Нівай» свой 111-ы паядынак у камандзе правёў паўабаронца Глеб Жалезьнікаў. Па колькасьці праведзеных сустрэч ён дагнаў Аляксандра Ладзянога, Аляксандра Чарневіча і Дзьмітрыя Суздальцава.

Тур 3. Старт — Ніва (Доўбізна) — 3:5

Зображення
Матч на цяжкім багністым полі, якое ўтварылася пасьля залевы, якая не сьціхала і цягам гульні. Два прапушчаныя галы «парашутамі» ад брамніка супернікаў і з цэнтру поля. Шмат грубай гульні, калі толькі дзівам судзьдзя ня выгнаў з поля некалькіх чалавек. Такім быў першы хатні паядынак стартаўцаў у бягучым сэзоне. Сустрэча скончылася паразай аршанцаў 3:5, і мы па-ранейшаму не перамагаем «Ніву», хоць гэта была ўжо 3-я сустрэча зь ёй. Галы за каманду заганялі Расолька (13), Кучараў (68), Антонаў (87). СТАРТ: Краўчанка (Ігнатовіч, 64), Іршаў, Чарнадараў (Шамсіеў, 68), Расолька (к), Тамэла, Воўчанка, Пунінскі (Антонаў), Жалезьнікаў (Кучараў, 64), Мельнік, Сушкоў, Кармішын (Ціхаміраў, 46). Фотарэпартаж з гульні 

Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ «Ніва» пачала першынство зь перамогі і паразы, аршанцы — нічыёй і паразы. Гэта будзе першая гульня ў Воршы ў гэтым годзе, траўнік, відаць па ўсім, падрыхтавалі. Якія задачы ставяць перад сваёй камандай галоўны трэнэр Андрэй Пракапюк і кіраўніцтва аграрнага прадпрыемства, якому яна належыць, у прэсе шырока не агучвалася. Эпізод паядынку дружынаў у Воршы ў 2023 годзе ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Роўна 50 гадоў таму, 21 красавіка 1974 году «Старт» пачынаў сэзон у гэты дзень матчам 1 туру першынства БССР дома супраць БАТЭ. Блакітна-чорныя саступілі барысаўчанам 0:2. ЯК БЫЛО? Зь «Нівай» стартаўцы сустракаліся толькі двойчы — абодва паядынкі прайшлі ў мінулым сэзоне і радасьці аршанцам не прынесьлі. Спачатку на сваім полі была нічыя 1:1, а на чужым полі параза 1:3. У першым паядынку галом вызначыўся Арсень Вайнэр, у другім — Уладзіслаў Фядосаў. Цяпер абодвух у нашай камандзе ўжо няма. Падрахунак сустрэч «Старт» (Ворша) — «Ніва» (Доўбізна): 2 сустрэчы, +0=1-1, 2-4 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0

Зображення
Наша дружына цяжка ўваходзіць у сэзон. У параўнаньні зь першым турам Мікалай Кітаёў зрабіў у стартавым складзе толькі адну замену — замест Пахомава зь першых хвілінаў зьявіўся Шалычаў. Моманты ў аршанцаў былі, але не такія вострыя і ня так шмат. Усе галы прыйшлі пасьля досыць нехлямяжай рэакцыі нашае абароны на дзеяньні пінчукоў. Мабыць, лік завялікі, і разгрому мы не заслужылі, але «Хваля» дакладна павінна была перамагчы. «Старт» загнаў гол толькі ў канцы сустрэчы пры безнадзейным ліку, ды й той быў скасаваны. СТАРТ: 1.Ігнатовіч, 4.Іршаў, 7.Чарнадараў, 10.Расолька, 11.Тамэла, 20.Пунінскі, 21.Жалезьнікаў (17.Антонаў, 83), 55.Мельнік, 70.Сушкоў (23.Гонжураў, 85), 77.Кармішын, 82.Шалычаў (91.Шамсіеў, 71).

Матч з «Хваляй» можна паглядзець у пабе

Зображення
Такой прапановы ў аршанцаў яшчэ не было. Ня ведаем, хто там валодае і загадвае пабам «Пінт Хаўс», але задума выдатная. Гэта павінна яднаць людзей, знаёміць іх! Наш клюб у суботу а 15-й гадзіне гуляе далёка на выправе — у Пінску. Але паб ладзіць прагляд паядынку. Заахвочваем усіх, хто неабыякавы да нашага «Старту» і ў гэты дзень знаходзіцца ў Воршы, сустрэцца ў пабе і падтрымаць наша каманду на адлегласьці, абмеркаваць ножны шпурляк, натхніцца эмоцыямі. Спадзяёмся, уражаньні ад гульні нашых будуць найлепшыя. Зычым Стартаўцам перамогі ў Пінску, а ўсім наведнікам пабу ў гэты дзень — смачнага піва!

Хваля (Пінск) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ У першым туры «Хваля» саступіла 0:1 у Лідзе, аршанцы ў Кастрычніцкім разышліся мірам 1:1 у гасьцявым паядынку з «Тарпэда-БелАЗ-ІІ». Размоваў сёлета пра настройку пінчукоў на выхад у Вышнюю лігу быццам не прасочваецца, збольшага вылучаюць «Макслайн» і «Маладэчна». Пакуль складана сказаць, на што здольная цяперашняя «Хваля». Склад не дазваляе меркаваць, што ў пінчукоў ці аршанцаў будзе нейкі якасны скачок наперад. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ У дзень 13 красавіка аршанцы гулялі афіцыйную сустрэчу толькі аднойчы. Было гэта ў 2019-м, калі стартаўцы перамаглі ў гасьцях менскіх «Крумкачоў» 3:2. Прыемны ўспамін і на 25-ы год выязной сустрэчы ў Пінску ў 1999-м. Тады блакітна-чорныя не пакінулі «Пінску-900» ніякіх варыянтаў — пераканаўчая перамога 3:0. Пасьля першай паловы былі нулі на таблё, але ў другой Мікалай Міхалёнак загнаў два галы, а ў канцы сустрэчы вызначыўся Сяргей Школа. Доўгі час пінчукі прымалі гасьцей на стадыёне «Прыпяць», які затым занядбалі. На тым стадыёне, фота

Тур 1. Тарпэда-ІІ Жодзіна — Старт — 1:1

Зображення
У першым матчы сэзону аршанцы прапусьцілі гол ужо на 6-й хвіліне. Добра, што наступных за гэтым галоў у нашу браму ўжо не было. А на 45-й пасьля закіду Глеба Жалезьнікава ў карную зону супернікаў абаронца жодзінцаў Карасьцялёў зрэзаў шпурляк ва ўласную браму. Нічыя 1:1. Бліжэй да перамогі, як здаецца, былі намінальныя гаспадары поля ў пасёлку Кастрычніцкі, але ня ім, ні нам, загнаць галоў больш не ўдалося. Першы пункт у першынстве. Віталь Булыга пакуль адсутнічаў у заяўцы. На полі цягам сустрэчы зьявіліся адразу пяцёра расейцаў, чаго раней, падаецца, не было ніколі. Чакаем наступнай сустрэчы, якую каманда правядзе з пінскай «Хваляй». СТАРТ: 1.Ігнатовіч, 4.Іршаў, 7.Чарнадараў, 10.Расолька (к), 11.Тамэла, 20.Пунінскі, 21.Жалезьнікаў (14.Кучараў, 63), 46.Пахомаў (82.Шалычаў, 55), 55.Мельнік, 70.Сушкоў (23.Гонжураў, 46), 77.Кармішын (91.Шамсіеў, 79).

Заяўка «Старт» (Ворша) на сэзон 2024

Зображення
На гульні І лігі ў складзе аршанцаў заяўленыя 22 гульцы: Брамнікі — Андрэй Ігнатовіч (2003), Раман Краўчанка (2004); абаронцы — Мікіта Воўчанка (2002), Станіслаў Іршаў (Расея; 1998), Сяргей Мельнік (1995), Данііл Пахомаў (Расея; 2003), Мікіта Цюніс (2003), Віталій Шалычаў (Расея; 2001); паўабаронцы — Арцём Гонжураў (2003), Глеб Жалезьнікаў (1997), Аляксандар Кучараў (1995), Ягор Малаткоў (2003), Уладзіслаў Пунінскі (2002), Павал Расолька (1993), Павал Сушкоў (2004), Дзьмітры Тамэла (1992), Аляксей Чарнадараў (2001), Натан Шамсіеў (Расея; 2003); нападнікі — Віталь Булыга (1980), Уладзіслаў Кармішын (Расея; 1995), Кантэмір Сабліраў (2006), Дзьмітры Ціхаміраў (1999). Галоўны трэнэр — Мікалай Кітаёў (1984). Трэнэры — Аляксей Шубянок (1961), Сяргей Кузьмініч (1977).

У Воршу прыехаў Віталь Булыга

Зображення
У Воршу едзе колішні гулец зборнай Беларусі Віталь Булыга! 37 гульняў у нацыянальнай зборнай і 8 галоў. На здымку Булыга ў складзе расейскіх «Крылаў Саветаў», задоўга да сваіх сёньняшніх 44 гадоў. Такім чынам, стартаўцы маюць найстарэйшага гульца ўсёй І лігі, ён старэйшы за шэраг трэнэраў супернікаў, а ў складзе першых супернікаў аршанцаў у першынстве — другой каманды жодзінскіх аўтазаводцаў — паўдружыны пасавалі бы ў сыны Булыгу. Пабачым, як там будзе.

Тарпэда-ІІ (Жодзіна) — Старт (Ворша). Анонс

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ 1 тур новага першынства. У міжсэзоне фэдэрацыя вырашыла далучыць некаторыя дублі клюбаў Вышняе лігі да І лігі. Такім чынам, тут зьявілася другая каманда аўтазаводцаў. За тыя месяцы, што прайшлі зь мінулага сэзону, аршанцы страцілі амаль усіх ключавых гульцоў, у прыватнасьці, Закрэўскага, Бальбуха, Фядосава і некаторых іншых. Сярод тых, хто прыйшоў, ёсьць і «вяртанцы». Адзін зь іх — паўабаронца Глеб Жалезьнікаў, якога любяць за няўрымсьлівую гульню. Паглядзім, якім будзе вяртаньне карэннага аршанца ў каманду, і вядома ж, зычым Глебу ўсіх магчымых посьпехаў у гэтым сэзоне! Другім «старым навічком» стаў абаронца Станіслаў Іршаў, які зноў прыехаў да нас з Расеі. Прыйшоў у каманду яшчэ адзін аршанец — Павал Сушкоў, які раней гуляў за койданаўскі «Арсэнал». З іншых імёнаў пакуль падкрэсьліваць нікога ня будзем. Яны аршанскай публіцы збольшага невядомыя, таму проста будзем спадзявацца на празорлівасьць трэнэрскага штабу на чале зь Мікалаем Кітаёвым. Яму, Аляксею Шубянку