Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі
Раней мы пісалі пра Дзьмітрыя Карнеева , які пакінуў сьлед у гісторыі спартовай Воршы. Вядомы гулец менскіх ІФК, «Спартака», «Беларусі», «Тарпэда» і гомельскага «Лякаматыву» ўвайшоў у гісторыю аршанскага «Старту». У першынствах СССР у ножным шпурляку нарадзінец расейскай Пензы правёў за менскіх спартакаўцаў 134 сустрэчы і агадаў 29 галоў, 4 разы станавіўся чэмпіёнам БССР і аднойчы — РСФСР. Пасьля заканчэньня выступленьняў Карнееў дапамагаў Рувіму Аўцыну ў трэнавальным працэсе «Старту» ў хакеі зь мячом. Аднак атрымалася так, што адным відам ягонае знаходжаньне ў Воршы не абмежавалася — славуты майстар спорту, імя якога ведаў кожны аматар у Беларусі, даў некалькі практычных заняткаў і ў ножным шпурляку, балазе амаль усе хакеісты гулялі таксама ў футбольнай камандзе «Старту». Праца Карнеева і яго дапамога Аўцыну сталі вялікай падтрымкай дружыне. Лёсавызначальны момант у гульні менскага "Спартака" з маскоўскім "Лякаматывам", пасьля гэтай траўмы Карнееў ужо не вярнуўся н...