Піша выдавецтва «Скарына» : Хутка выйдзе незвычайная кніга! Пра беларускі спорт выдаецца ня так шмат, а па-беларуску — тым болей. Аўтар — вядомы аматарам спорту журналіст і блёгер Арцём Сізінцаў — сабраў надзвычай цікавы матэрыял. Кніга пра ножны шпурляк (футбол) на Аршаншчыне — прыклад таго, як трэба пісаць пра спорт: заўзята, кампэтэнтна, сьмела і дасьціпна. Такіх кніг у нас яшчэ было! І цяпер можна паўдзельнічаць у зборы сродкаў , каб дапамагчы кнізе зьявіцца ў сьвет. Тэкст — 400 старонак! — ужо падрыхтаваны, каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі — амаль 100! — сабраныя, малюнкі ўніформаў камандаў зробленыя… застаецца толькі крыху: дызайн і друк. Абярыце варыянт, які найбольш вам пасуе: мы будзем удзячныя нават за самыя маленькія ахвяраваньні. Кніга выйдзе ў электронным фармаце таксама, каб яна магла патрапіць у Беларусь. Ножны шпурляк — што??? Пра гэта мы распавядзем неўзабаве 🙂