Тур 7. Старт — Астравец — 1:1
Гэтую сустрэчу мы павінны былі выгуляць. Зноў наша дружына паказала сябе актыўнай, была ў пошуку брамы, магчымасьцяў. Глеб Жалезьнікаў цудоўна працягнуў шпурляк да самай карнай, дзе яго ўсё ж «затапталі». Справядлівы 11-мэтровы. Загнаў Расолька, які робіцца штатным выканаўцам такіх боцаў, і ў гульні гуляе важную ролю. Таксама вызначальная роля часта дастаецца Тамэла, з посьпехам ці безь яго, ён спрабуе ўплываць на гульню, не здавольваючыся роляю звычайнага вінціка. Ну і эмоцыі ад Тамэлы гэта ого-го! Яны часта пераліваюць цераз край, гэта мінус. Але неймаверна запальваюць каманду і вядуць да лепшых дасягненьняў, гэта адзначначна і гэта плюс. Вось і ў паядынку з «Астраўцом» — спачатку Расолька зарабіў ужо звыклую для сябе жоўтую картку, і, калі не памыляемся, прапусьціць наступны матч. А Тамэла падыйшоў да суперніка і пачаў узьдзейнічаць на яго, маўляў, падымайся-не валяйся давай. А ў канцы сустрэчы паказваў «сьлёзкі» ў бок гульца «Астраўца» за ягонае апэляваньне да судзьдзі. Шкада, што