Публікації

Показано дописи з міткою "Арсэнал Койданава"

Кубак Беларусі. 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Арсэнал (Койданава) — 0:3

Зображення
Аршанцы згулялі нэрвова на самым пачатку паядынку, што прывяло да прапушчанага са свабоднага голу. Настроіцца і скінуць залішняе хваляваньне ўдалося толькі празь некалькі хвілінаў, а першы стрэл у браму атрымаўся на 18-й хвіліне. Шкада, але сур’ёзнай вастрыні каля брамы Каўрука амаль не паўставала, аршанцы некалькі разоў пагражалі ўладаньням суперніка, але практычна ўсю гульню становішча на траўніку кантраляваў «Арсэнал», ён жа ствараў і большасьць момантаў. Аршанцы не дацярпелі і прапусьцілі перад самай разьдзявальняй. Другая палова праходзіла таксама не паводле аршанскага сцэнару. На 68-й хвіліне за другую жоўтую выдаленьне схапіў Станіслаў Іршаў. Гуляючы ў меншасьці, блакітна-чорныя амаль цалкам перасталі ствараць хоць нейкую небясьпеку для апанэнта. Не атрымалася наперадзе ў Дзьмітрыя Ціхамірава, і Мікалай Кітаёў правёў зваротную замену, прычым выпусьціў на астатнія 13 хвілін матчу сябе самога! І, што цікава, вэтэран ажывіў гульню. 40-гадовы нападнік, трэнэр у полі, рабіў рыўкі, тр...

Кубак Беларусі. 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Арсэнал (Койданава). Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ «Арсэнал» пару гадоў таму ледзь не расфармаваўся, а цяпер зноў гуляе ў Вышняй лізе. Прычым займае там высокае 8-е месца. Ці то тыповы лёс прыватных клюбаў Беларусі, ці то іншых кіраўнікоў, апрача капрызных, у беларускім ножным шпурляку няма. Але зараз бачым, што каманда суперніка разьвіваецца, падпісала ўзгоду з маскоўскім «Лякаматывам» з Расеі і ставіць перад сабой высокія задачы. Відавочна, у Воршу каманда з Койданава (якое пакуль носіць імя Дзяржынск) прыедзе ў статусе фаварыта. Стартаўцы паўсюль. Стадыён Вэлядром, Марсэль, Францыя ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Дасюль мы сустракаліся з камандамі з Койданава толькі ў першынстве, таму дадзеная сустрэча стане першай кубкавай. 15 гадоў таму, у 2009-м, аршанцы саступілі «Лівадыі» з Койданава 0:4. «Арсэнал» фармальна іншы клюб, які ня мае да тае гісторыі дачыненьня. Непасрэдна з кананірамі ні ў адной з 7 сустрэч аршанцы не перамаглі. ЯК БЫЛО? Падрахунак супрацьстаяньня «Старту» з камандамі з Койданава: 27 сустрэчаў, +8=5-14, 43-40 1985...

У 1/16 фіналу прымем «Арсэнал»

Зображення
Кубак Беларусі. 1/16 фіналу. Нам дастаюць шар з надпісам «Арсэнал». Прымем каманду з Койданава, якая нядаўна падпісала ўгоду пра супрацоўніцтва з расейскім «Лякаматывам» (Масква). Прымем койданаўцаў дома.