Публікації

Показано дописи з міткою "Сусман Аркадзь"

Старт (Ворша) — Лякаматыў (Гомель). Прадмова

Зображення
НАПЯРЭДАДНІ СУСТРЭЧЫ 8 пунктаў «Лякаматыву» супраць 3 аршанскіх. Відавочна, гамельчукі прыедуць у Воршу ў ранзе фаварытаў. «Старт» у папярэднім туры прагуляў у Асіповічах 2:4 і апусьціўся ў зону вылету. Выйсьці зь яе пасьля паядынку з досыць нязручным спадужнікам будзе цяжка. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 50 гадоў таму, 4 траўня 1975 году «Старт» у першынстве рэспублікі сустракаўся з баранавіцкім «Лякаматывам». Той паядынак скончыўся ўнічыю 1:1, адзіны гол аршанцаў на 80-й хвіліне правёў Аркадзь Сусман. Якраз два апошнія паядынкі зь цяперашнім спадужнікам завяршаліся з тым самым лікам. А 45 гадоў таму, 4 траўня 1980 году стартаўцы на сваім полі згулялі ў нулявую нічыю зь сьветлагорскім «Хімікам». ЯК БЫЛО? Чыгуначнікі маюць асаютную перавагу над аршанцамі ў асабістых сустрэчах. Падрахунак супрацьстаяньня каманд «Старт» — «Лякаматыў»: 30 сустрэчаў; +5=8-17, 30-57 2009 Старт — Лякаматыў — 1:2 2010 Старт — Лякаматыў — 2:3 2010 Лякаматыў — Старт — 4:2 2011 Старт — Лякаматыў — 0:3 2011 Лякаматыў — Стар...

Аркадзю Сусману — 75!

Зображення
2 студзеня юбілей сьвяткуе адзін з найлепшых футбалістаў і хакеістаў Воршы за ўсю гісторыю Аркадзь Сусман. Нападнік «Старту» за сваю кар’еру аддаў нямала важных перадач, якія вырашалі лёс сустрэч. А таксама правёў нямала важных галоў. Жыцьцё трэба жыць так, каб подзьвігі ў спорце ўспаміналі і праз шмат гадоў пасьля заканчэньня кар’еры, каб адзін з заўзятараў, якія ўвосень 2023 году сустрэліся з Аркадзем Самуілавічам у ізраільскай Нагарыі, успомніў гісторыю са свайго дзяцінства: ён прыйшоў у бібліятэку і папрасіў кнігу «Чатыры галы Аркадзя Сусмана», а затым, засаромеўшыся сваёй нечаканай сьмеласьці, уцёк ад бібліятэкаркі, якая ніяк не магла ўспомніць такое найменьне кнігі. Між іншым, публікацыя пра «чатыры галы» сапраўды была, толькі ня ў кнізе, а ў газэце, пасьля таго, як Сусман зрабіў покер у матчы з ваўкавыскай камандай «Праца». Вось як трэба любіць футбол! Шчырыя і сардэчныя віншаваньні Аркадзю Сусману ў гэты дзень! Зь юбілеем! Спасылкі: Сустрэча з Аркадзем Сусманам у 2023-м Вялікая...