Публікації

Показано дописи з грудень, 2024

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Зображення
30 сьнежня 1969 году, роўна 55 гадоў таму аршанскі «Машынабудаўнік» (фактычна — «Старт») пачаў выступленьне ў першым і адзіным для сябе першынстве СССР у хакеі зь мячом (бэндзі). Супернікамі па 2-й групе клясы «А» былі: «Бярэзіна» (Бабруйск, БССР), «Партавік» (Рыга, ЛатССР. У некаторых крыніцах праходзіць як «Балтыка»), «Вална» (Ленінград, РСФСР), «Мэталюрг» (Баравічы, Наўгародзкая вобласьць, РСФСР), «Авангард» (Буды, Харкаўская вобласьць, УССР). Каманды гулялі ў чатыры колы, падвоеныя матчы на сваім полі. 1-е месца выводзіла ў фінальны турнір, пераможца якога адпраўляўся ў Найвышэйшую лігу Саюзу. Даведнік пра сэзон бэндзі 1969/70, складальнік У.Восіпаў Склад «Машынабудаўніка» (Ворша, БССР): брамнікі — А.Дробышаў, Я.Позін. абаронцы — А.Сусман, В.Шакуля, В.Вахрушаў, Э.Гайдзецкі. паўабаронцы — А.Шаўлінскі, М.Нікіфараў, Ф.Бычынскі, Я.Апішаў, Н.Альхоўка, В.Жаўно, В.Лабкоў, Д. Карнееў. нападнікі — Г.Галубовіч, А.Бокуц, І.Лагімахаў, А.Шалаеў, В.Каберскі. Хатнія сустрэчы наша каманда праводз...

Стартавец году-2024 Аляксей Чарнадараў

Зображення
Сёлета ў галасаваньні узялі ўдзел 129 чалавек. Стартаўцам году 2024 прызнаны Аляксей Чарнадараў! 36% галасоў. Віншуем з заслужаным прызнаньнем, Лёша!