55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

30 сьнежня 1969 году, роўна 55 гадоў таму аршанскі «Машынабудаўнік» (фактычна — «Старт») пачаў выступленьне ў першым і адзіным для сябе першынстве СССР у хакеі зь мячом (бэндзі).


Супернікамі па 2-й групе клясы «А» былі: «Бярэзіна» (Бабруйск, БССР), «Партавік» (Рыга, ЛатССР. У некаторых крыніцах праходзіць як «Балтыка»), «Вална» (Ленінград, РСФСР), «Мэталюрг» (Баравічы, Наўгародзкая вобласьць, РСФСР), «Авангард» (Буды, Харкаўская вобласьць, УССР). Каманды гулялі ў чатыры колы, падвоеныя матчы на сваім полі. 1-е месца выводзіла ў фінальны турнір, пераможца якога адпраўляўся ў Найвышэйшую лігу Саюзу.


Даведнік пра сэзон бэндзі 1969/70, складальнік У.Восіпаў


Склад «Машынабудаўніка» (Ворша, БССР):

брамнікі — А.Дробышаў, Я.Позін.

абаронцы — А.Сусман, В.Шакуля, В.Вахрушаў, Э.Гайдзецкі.

паўабаронцы — А.Шаўлінскі, М.Нікіфараў, Ф.Бычынскі, Я.Апішаў, Н.Альхоўка, В.Жаўно, В.Лабкоў, Д. Карнееў.

нападнікі — Г.Галубовіч, А.Бокуц, І.Лагімахаў, А.Шалаеў, В.Каберскі.


Хатнія сустрэчы наша каманда праводзіла на стадыёне «Лякаматыў». За многімі паядынкамі мы прасочым з дапамогай прэсы, якая асьвятляла гульні аршанцаў у савецкім першынстве. Галоўным чынам, гэта «Фізкультурнік Беларусі» і «Ленінскі прызыў». Дарэчы, у «Фізкультурніку Беларусі», толькі ў матэрыялах пра першынство БССР, сустрэлася цікавая згадка, якой не было нідзе болей — пра тое, што стадыён «Лякаматыў» у Воршы ў 1970 годзе насіў імя Ўладзіміра Леніна.



Вынікі сустрэчаў:


1969 год

Тур 1. Машынабудаўнік — Партавік (Рыга) — 4:2 (Каберскі-2, Галубовіч, Шалаеў), 3:6 (Галубовіч-3)


1970 год

Тур 2. Авангард (Буды) — Машынабудаўнік — 1:1 (Карнееў), 1:4 (Галубовіч-2, Шалаеў-2)


Як бачым, мелі і месца і розначытаньні ў прозьвішчах, што ня толькі ня рэдкасьць, а, хутчэй уласьцівасьць тагачаснага друку


Тур 3. Бярэзіна (Бабруйск) — Машынабудаўнік — 1:2, 2:2

«Машынабудаўнік» набраў 8 пунктаў з 12 магчымых і ішоў 2-м пасьля ленінградзкай «Валны».



Тур 4. 11 і 12 студзеня. Машынабудаўнік — Бярэзіна (Бабруйск) — 2:6 0:2

Дзьве паразы аршанцаў на сваім стадыёне… Каманда зазнала страты падчас чэмпіянату. В.Каберскага запрасілі ў футбольны клюб «Дынама» (Менск). Адзін зь вядзельных гульцоў пакінуў каманду.



17 і 18 студзеня. Партавік (Рыга) — Машынабудаўнік — 3:2, 3:1


Машынабудаўнік — Мэталюрг (Баравічы) — 2:2 (Галубовіч, Шалаеў), 1:1 (Галубовіч)


Вална (Ленінград) — Машынабудаўнік — 8:1 7:1


Машынабудаўнік — Авангард (Буда) — 1:0 (Карнееў), 3:0 (Галубовіч-2, Барэйша)


Мэталюрг (Баравічы) — Машынабудаўнік — 4:1 5:1


Машынабудаўнік — Вална (Ленінград) — 3:3 1:6


Лягмашаўцам не ўдалося заняць 1-е месца ў групе і прабіцца ў фінальны турнір, у падгрупе перамагла «Вална» зь Ленінграду і менавіта яна выступіла ў фінальным турніры, які адбыўся 28 лютага-3 сакавіка ў Сызрані. Аднак ленінградцы занялі там апошняе месца і выбылі з барацьбы за выхад у эліту, куды ў выніку прабілася дружына з Казахстану — «Аўтамабіліст» з Караганды.



Кожнаму гульцу «Машынабудаўніку» давалася пасьведчаньне аб удзеле ў чэмпіянаце СССР па клясе «А», яны захоўваліся пераважна ў архіве трэнэра Рувіма Аўцына. Аднак пасьля ягонай сьмерці на пачатку 1974 году архіў са здымкамі і дакумэнтамі аказаўся страчаным. Удзел у тым гістарычным савецкім першынстве ў сваіх інтэрвію згадвалі, у прыватнасьці, гульцы аршанцаў Генадзь Галубовіч (у першай і другой частках) і Валер Шакуля.


Аршанскі сьлед на чэмпіянаце СССР быў адзначаны ня толькі ўдзелам «Машынабудаўніка». Судзіць паядынкі галоўнага турніру краіны быў запрошаны аршанец А.Круцянкоў.


Ну, а ў лізе наймацнейшых перамагло маскоўскае «Дынама».

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Паперпрам (Гомель) — Старт (Ворша) — 3:4

Памёр Аляксей Шубянок