«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Шэраг старонак у Сеціве ўспамінае пра беларускую мову толькі ў гэты дзень і абмяжоўваецца парачкай дзяжурных слоўцаў і цытатаў. У спорце папулярныя старонкі родную мову часта не ўспамінаюць наогул. Але беларускі спорт ня цалкам адарваны ад каранёў, і ў гэтым ёсьць велізарная заслуга праўніка, абаронцы правоў беларускамоўных грамадзян Ігара Случака. Orshafans у гэты важны дзень размаўляе з чалавекам, які вучыць беларусаў актыўна бараніць сваю мову і не зважаць на шкодную працу русыфікатараў. Яго называюць «моўным інспэктарам». Мабыць, таму, што ён атрымаў вышэйшую адукацыю ў Эстоніі, дзе працуе моўная камісія і сочыць за выкананьнем моўнага заканадаўства краіны. Званьне «моўнага інспэктара» не аспрэчваецца, аднак сам сябе наш суразмоўца называе хутчэй «адвакатам беларускай мовы». Мы ж запрасілі яго на інтэрвію, бо акрамя ўсяго, Ігар Случак, як і мы, — спартовы заўзятар. — Ігар, што ўдалося зрабіць у спорце ў справе беларусізацыі за мінулы 2024 го...