Абвешчаны перадзаказ на кнігу «На „Старт“ і ў „Тэмпе“»
Піша выдавецтва «Скарына»:
Хутка выйдзе незвычайная кніга!
Пра беларускі спорт выдаецца ня так шмат, а па-беларуску — тым болей. Аўтар — вядомы аматарам спорту журналіст і блёгер Арцём Сізінцаў — сабраў надзвычай цікавы матэрыял. Кніга пра ножны шпурляк (футбол) на Аршаншчыне — прыклад таго, як трэба пісаць пра спорт: заўзята, кампэтэнтна, сьмела і дасьціпна. Такіх кніг у нас яшчэ было!
І цяпер можна паўдзельнічаць у зборы сродкаў, каб дапамагчы кнізе зьявіцца ў сьвет.
Тэкст — 400 старонак! — ужо падрыхтаваны, каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі — амаль 100! — сабраныя, малюнкі ўніформаў камандаў зробленыя… застаецца толькі крыху: дызайн і друк.
Абярыце варыянт, які найбольш вам пасуе: мы будзем удзячныя нават за самыя маленькія ахвяраваньні. Кніга выйдзе ў электронным фармаце таксама, каб яна магла патрапіць у Беларусь.
Ножны шпурляк — што??? Пра гэта мы распавядзем неўзабаве 🙂
Коментарі
Дописати коментар