Публікації

Показано дописи з березень, 2026

З кім згуляем у першых турах у чэмпіянаце-2026?

Зображення
Адбылося лёсаваньне першых тураў І лігі першынства Беларусі ў ножным шпурляку. У 1-м туры на пачатку красавіка «Старт» на сваім полі (калі не заменіцца палямі, як традыцыйна было ў папярэднія гады) прыме «Гомель-ІІ». У 2-м туры блакітна-чорныя адправяцца ў госьці да «Маладэчны». Поўны каляндар уведаем пазьней.

„Ножны шпурляк пад вячэру“ на старонцы „Беларуская энцыклапедыя футбола“

Зображення
Дзёньнік „Ножны шпурляк пад вячэру“ на старонцы „Беларуская энцыклапедыя футбола“. Пішам пра гісторыю ўлюбёнага спорту, розныя цікавыя выпадкі, гістарычныя зьвесткі, незвычайную статыстыку, здарэньні, карані і іншае. Запрашаем да чытаньня гэтага дзёньніка і іншых бачынаў!

100 гадоў, як „на фабрыках і заводах Воршы пачалі ўтварацца футбольныя сэкцыі“

Зображення
Бальшавіцкая прапаганда любіла прыпісваць сабе тое, што ёй не належала. Бальшавікі жадалі ва ўсім быць першапраходнікамі і замоўчвалі факт, што гісторыя была й да іх. Сёлета спаўняецца 100 гадоў, як „на фабрыках і заводах Воршы пачалі ўтварацца футбольныя сэкцыі“. Сапраўды, у 1926 годзе на прадпрыемствах нашага места актыўна стваралі асяродкі спорту, і ў прыватнасьці для гульні ў ножны шпурляк.  Варта весьці размову не пра нараджэньне ножнага шпурляку, а пра новы падыход. Бальшавікі, пасьля войнаў і іншых клопатаў займелі час заняцца іншым. Незадоўга да таго яны забаранілі  гімнастычнае таварыства „Сокал“, якое існавала ў Воршы з 1909 году. І пачалі рэфармаваць структуру спартовах таварыстваў так, каб пазбыцца „буржуазных“ утварэньняў, а замест іх ствараць каманды на прадпрыемствах, ахапіўшы ўсю працоўную клясу. Ножны шпурляк прыйшоў у Воршу не пазьней за 1918. У 1919-м пачалі ўтварацца гімнастычныя гурткі. У 1926-м варта казаць толькі пра рэформу, і гэта таксама важна. 📷 зды...

У клюбе новы дырэктар, гэта Максім Янукоў

Зображення
О, панове, нас чакаюць вясёлыя пэрспэктывы. Пасьля сыходу Ўладзімера Ларывонава з пасады дырэктара „Старту“ ў чэрвені 2025 году пасада заставалася незанятай. Цяпер дырэктарам прызначаны Максім Янукоў. Янукоў паходзіць зь вёскі Ског на Сеньненшчыне, скончыў Віцебскі ўнівэрсытэт ім. Машэрава і працаваў па разьмеркаваньні ў Багушэўску. Далей працаваў у БРСМ. Высновы зробім па ягонай працы, але нешта можна падумаць ужо й цяпер 😐