Post

Visualizzazione dei post da marzo, 2026

Гомель-ІІ — Старт (Ворша). Прадмова

Immagine
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Ніхто й не сумняваўся, што аршанскае кіраўніцтва папросіць першага спадужніка памяняцца палямі, адпаведна, першы хатні паядынак у „Старту“ будзе на выправе замест каляндарнага хатняга. Штогод наш стадыён расьпісваецца ў няздольнасьці падрыхтаваць поле да красавіка. Ладна паўднёвы Гомель, але што наконт Смаргоняў і Ліды? Чаму там заўсёды пасьпяваюць падрыхтаваць траўнік да сэзону, а ў Воршы не?! Пытаньне шмат гадоў застаецца без адказу, як і адна акалічнасьць, якая яскрава паказвае, што наша кіраўніцтва ня дбае пра прэстыж клюбу, — адсутнасьць вымпэлу пры абмене, уласна, вымпэламі. У папярэднія гады нярэдка была гісторыя — капітан спадужнікаў дае свой, а наш капітан у адказ ня мае такога ж вымпэлу з аршанскай эмблемай. Быццам дробязь, але насамрэч ганьба. Што тычыцца нашага спадужніка, дык нічога істотна не памянялася — фэдэрацыя ня выключыла дублёравыя каманды з І лігі, таму мірымся зь імі, што ж. Абы толькі ня ў пляне нічыіх, бо хочацца аршанскай перамогі. Цікава, што ...

Згадка гакею ў Воршы ў 1927 годзе. Крыху пра адкрыцьцё

Immagine
Канал „Ворша. Гісторыі“ знайшоў вельмі цікавую згадку пра першы паядынак у гакей (хакей) на тэрыторыі Беларусі. Гэты факт каротка згадала аўтарытэтная маскоўская ґазэта „Советский спорт“ у № 4 за 30 студзеня 1927 году. „Пашукаў спартовыя публікацыі: пішуць, што першым хакейным матчам у Беларусі лічыцца паядынак 1940 года. Тады ў Берасце прыехала каманда студэнтаў менскага інстытута фізкультуры і выграла ў гаспадароў горада з лікам 7:2. Матч быў таварыскі, але ўвайшоў як першы зафіксаваны ў гісторыі“ , — чытаем у канале. Тое, што галоўная спартовая рэдакцыя СССР не магла надрукаваць непацьверджанага факту, не выклікае сумневаў. Надзейныя крыніцы і карэспандэнты ў „Савецкага спорту“ былі ва ўсіх саюзных рэспубліках. Але ёсьць пытаньне, пра які менавіта гакей гаворка. Цяпер многія маладзёны нават ня ведаюць пра гакей зь мячом ці гакей на траве, бо значна вышэйшую за іх папулярнасьць мае гакей з шайбай. У савецкім друку гэты від спорту доўга запісвалі як „хоккей с шайбой“, ён стаў імкліва...

З кім згуляем у першых турах у чэмпіянаце-2026?

Immagine
Адбылося лёсаваньне першых тураў І лігі першынства Беларусі ў ножным шпурляку. У 1-м туры на пачатку красавіка «Старт» на сваім полі (калі не заменіцца палямі, як традыцыйна было ў папярэднія гады) прыме «Гомель-ІІ». У 2-м туры блакітна-чорныя адправяцца ў госьці да «Маладэчны». Поўны каляндар уведаем пазьней.

„Ножны шпурляк пад вячэру“ на старонцы „Беларуская энцыклапедыя футбола“

Immagine
Дзёньнік „Ножны шпурляк пад вячэру“ на старонцы „Беларуская энцыклапедыя футбола“. Пішам пра гісторыю ўлюбёнага спорту, розныя цікавыя выпадкі, гістарычныя зьвесткі, незвычайную статыстыку, здарэньні, карані і іншае. Запрашаем да чытаньня гэтага дзёньніка і іншых бачынаў!

100 гадоў, як „на фабрыках і заводах Воршы пачалі ўтварацца футбольныя сэкцыі“

Immagine
Бальшавіцкая прапаганда любіла прыпісваць сабе тое, што ёй не належала. Бальшавікі жадалі ва ўсім быць першапраходнікамі і замоўчвалі факт, што гісторыя была й да іх. Сёлета спаўняецца 100 гадоў, як „на фабрыках і заводах Воршы пачалі ўтварацца футбольныя сэкцыі“. Сапраўды, у 1926 годзе на прадпрыемствах нашага места актыўна стваралі асяродкі спорту, і ў прыватнасьці для гульні ў ножны шпурляк.  Варта весьці размову не пра нараджэньне ножнага шпурляку, а пра новы падыход. Бальшавікі, пасьля войнаў і іншых клопатаў займелі час заняцца іншым. Незадоўга да таго яны забаранілі  гімнастычнае таварыства „Сокал“, якое існавала ў Воршы з 1909 году. І пачалі рэфармаваць структуру спартовах таварыстваў так, каб пазбыцца „буржуазных“ утварэньняў, а замест іх ствараць каманды на прадпрыемствах, ахапіўшы ўсю працоўную клясу. Ножны шпурляк прыйшоў у Воршу не пазьней за 1918. У 1919-м пачалі ўтварацца гімнастычныя гурткі. У 1926-м варта казаць толькі пра рэформу, і гэта таксама важна. 📷 зды...

У клюбе новы дырэктар, гэта Максім Янукоў

Immagine
О, панове, нас чакаюць вясёлыя пэрспэктывы. Пасьля сыходу Ўладзімера Ларывонава з пасады дырэктара „Старту“ ў чэрвені 2025 году пасада заставалася незанятай. Цяпер дырэктарам прызначаны Максім Янукоў. Янукоў паходзіць зь вёскі Ског на Сеньненшчыне, скончыў Віцебскі ўнівэрсытэт ім. Машэрава і працаваў па разьмеркаваньні ў Багушэўску. Далей працаваў у БРСМ. Высновы зробім па ягонай працы, але нешта можна падумаць ужо й цяпер 😐