100 гадоў, як „на фабрыках і заводах Воршы пачалі ўтварацца футбольныя сэкцыі“

Бальшавіцкая прапаганда любіла прыпісваць сабе тое, што ёй не належала. Бальшавікі жадалі ва ўсім быць першапраходнікамі і замоўчвалі факт, што гісторыя была й да іх. Сёлета спаўняецца 100 гадоў, як „на фабрыках і заводах Воршы пачалі ўтварацца футбольныя сэкцыі“. Сапраўды, у 1926 годзе на прадпрыемствах нашага места актыўна стваралі асяродкі спорту, і ў прыватнасьці для гульні ў ножны шпурляк. 



Варта весьці размову не пра нараджэньне ножнага шпурляку, а пра новы падыход. Бальшавікі, пасьля войнаў і іншых клопатаў займелі час заняцца іншым. Незадоўга да таго яны забаранілі  гімнастычнае таварыства „Сокал“, якое існавала ў Воршы з 1909 году. І пачалі рэфармаваць структуру спартовах таварыстваў так, каб пазбыцца „буржуазных“ утварэньняў, а замест іх ствараць каманды на прадпрыемствах, ахапіўшы ўсю працоўную клясу.

Ножны шпурляк прыйшоў у Воршу не пазьней за 1918. У 1919-м пачалі ўтварацца гімнастычныя гурткі. У 1926-м варта казаць толькі пра рэформу, і гэта таксама важна.

📷 здымак экрану з фільму „Гарпастум“


Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны