Публікації

Показано дописи з січень, 2026

100 гадоў з дня нараджэньня Станіслава Гайдзецкага

Зображення
Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Станіслава Гайдзецкага. Ён нарадзіўся ў 1926 годзе, але ў якім месяцы і ў які дзень — невядома, як пакрытая таямніцай і поўная статыстыка яго выступленьняў. Магчыма, ён выступаў ня толькі за „Старт“ (тады „Праца“ і ЗШМ), а й за іншыя каманды. Гэтага мы пакуль ня ведаем. У 1952 годзе Гайдзецкі выступаў за аршанскую „Працу“ ў першым сэзоне каманды ў першынстве БССР. Тады ён правёў 17 сустрэчаў і агадаў 1 гол — у паядынку зь менскай дружынай „Тарпэда-ММВЗ“. На поле Гайдзецкі выходзіў мінімум да 39 гадоў, пры тым, калі верыць „Ленінскаму прызыву“ ў публікацыі за 1965 год, зь нейкай прычыны меў 6-гадовы перапынак у кар’еры. А тады якраз выйшаў на поле ў складзе другой каманды „Старту“ ў гульні супраць Барані. На здымку Станіслаў Гайдзецкі ў 1985-м на сустрэчы вэтэранаў спорту заводу „Лягмаш“.

Андрэй Раманаў вяртаецца ў Воршу гуляць і трэнаваць дзяцей да 15 гадоў

Зображення
Стала вядома адразу пра трох гульцоў, якія будуць выступаць за „Старт“ у 2026-м: брамнік Раман Краўчанка, абаронца Мікіта Воўчанка і злучны Андрэй Раманаў. Асабліва цікава пайшла кар’ера апошняга. Пасьля таго, як з розных прычынаў Андрэй не прабіўся ў склад асноўнай каманды, у якой сьпярша падаваў надзеі, ён спрабаваў сябе ў малым ножным шпурляку, у „Вітэне“, „Менску“. Апошнім жа часам гуляў у Нідэрляндах. Клюб „Геркінґен-55“ летась адзначыў 70-годзьдзе, гуляе на 9-м роўні першынства, клюб аматарскі. Геркінґен — вёска ў правінцыі Паўднёвая Галяндыя. Месьціцца на востраве на возеры Ґрэвэлінґен. У цікавыя месцы заносіць парою аршанскіх мальцаў. У Нідэрляндах Андрэй апынуўся на працы, заадно працягнуў гуляць у шпурляка на аматарскім роўні. Працаваў у Мурдэйку ў фірме VDH Logistics. За полем жанчыны жартам шукалі 27-гадоваму шпурляру жонку зь мясцовых, каб яму ня трэба было пастаянна падаўжаць галяндзкую візу. У размове з выданьнем Groot Goeree Overflakkee.nl Раманаў прызнаўся, што хоча в...

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Зображення
  📚 Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“ выйшла ў Лёндане, у выдавецтве Skaryna Press.  Вас можа зацікавіць і  саколка , выпушчаная адмыслова з нагоды выхаду кнігі. Яна яшчэ ў наяўнасьці. Можна заказаць па ўсёй плянэце. Крамы і выдавецтвы, дзе можна набыць кнігу: Лёндан Skaryna Press Вільня Kropka Варшава bukinistka „Кнігаўка“ Vyraj Гданьск Chatka Кракаў Gutenberg

Старшым трэнэрам будзе Васіль Дзятлаў

Зображення
Старшым трэнэрам у штабе Суздальцава будзе Васіль Дзятлаў. Дзятлаў гуляў за віцебскія «Віцязь», КІМ, «Дзьвіну», «Лякаматыў-96», лідзкі «Абутнік», «Бабруйск», мазырскі МПКЦ, гарадзенскі «Нёман». Уладальнік Кубку Беларусі 1998 году. У зборнай Беларусі правёў 2 паядынкі, зь Летувой і ААЭ, абодва ў 1996-м годзе. Гульнявую кар’еру завяршыў у Воршы — у 2006 годзе цэнтральны абаронца правёў за наш клюб 28 сустрэчаў. Затым працаваў у жаночым ножным шпурляку, пасьля чаго прыйшоў у «Старт» дапамагаць Юрыю Канаплёву. Трэнэрскі штаб пры чынным удзеле Васіля Дзятлава ў 2016-м годзе дапамог аршанцам заняць найвышэйшае месца за ўвесь час Незалежнасьці — 7-е ў І лізе. І вось цяпер прыйшоў у клюб у другі раз.