Андрэй Раманаў вяртаецца ў Воршу гуляць і трэнаваць дзяцей да 15 гадоў

Стала вядома адразу пра трох гульцоў, якія будуць выступаць за „Старт“ у 2026-м: брамнік Раман Краўчанка, абаронца Мікіта Воўчанка і злучны Андрэй Раманаў. Асабліва цікава пайшла кар’ера апошняга.


Пасьля таго, як з розных прычынаў Андрэй не прабіўся ў склад асноўнай каманды, у якой сьпярша падаваў надзеі, ён спрабаваў сябе ў малым ножным шпурляку, у „Вітэне“, „Менску“. Апошнім жа часам гуляў у Нідэрляндах.




Клюб „Геркінґен-55“ летась адзначыў 70-годзьдзе, гуляе на 9-м роўні першынства, клюб аматарскі.


Геркінґен — вёска ў правінцыі Паўднёвая Галяндыя. Месьціцца на востраве на возеры Ґрэвэлінґен. У цікавыя месцы заносіць парою аршанскіх мальцаў.


У Нідэрляндах Андрэй апынуўся на працы, заадно працягнуў гуляць у шпурляка на аматарскім роўні. Працаваў у Мурдэйку ў фірме VDH Logistics. За полем жанчыны жартам шукалі 27-гадоваму шпурляру жонку зь мясцовых, каб яму ня трэба было пастаянна падаўжаць галяндзкую візу. У размове з выданьнем Groot Goeree Overflakkee.nl Раманаў прызнаўся, што хоча вярнуцца ў Нідэрлянды.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны