100 гадоў з дня нараджэньня Станіслава Гайдзецкага

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Станіслава Гайдзецкага. Ён нарадзіўся ў 1926 годзе, але ў якім месяцы і ў які дзень — невядома, як пакрытая таямніцай і поўная статыстыка яго выступленьняў. Магчыма, ён выступаў ня толькі за „Старт“ (тады „Праца“ і ЗШМ), а й за іншыя каманды. Гэтага мы пакуль ня ведаем.


У 1952 годзе Гайдзецкі выступаў за аршанскую „Працу“ ў першым сэзоне каманды ў першынстве БССР. Тады ён правёў 17 сустрэчаў і агадаў 1 гол — у паядынку зь менскай дружынай „Тарпэда-ММВЗ“.


На поле Гайдзецкі выходзіў мінімум да 39 гадоў, пры тым, калі верыць „Ленінскаму прызыву“ ў публікацыі за 1965 год, зь нейкай прычыны меў 6-гадовы перапынак у кар’еры. А тады якраз выйшаў на поле ў складзе другой каманды „Старту“ ў гульні супраць Барані.



На здымку Станіслаў Гайдзецкі ў 1985-м на сустрэчы вэтэранаў спорту заводу „Лягмаш“.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны