Старшым трэнэрам будзе Васіль Дзятлаў

Старшым трэнэрам у штабе Суздальцава будзе Васіль Дзятлаў.

Дзятлаў гуляў за віцебскія «Віцязь», КІМ, «Дзьвіну», «Лякаматыў-96», лідзкі «Абутнік», «Бабруйск», мазырскі МПКЦ, гарадзенскі «Нёман». Уладальнік Кубку Беларусі 1998 году. У зборнай Беларусі правёў 2 паядынкі, зь Летувой і ААЭ, абодва ў 1996-м годзе. Гульнявую кар’еру завяршыў у Воршы — у 2006 годзе цэнтральны абаронца правёў за наш клюб 28 сустрэчаў.


Затым працаваў у жаночым ножным шпурляку, пасьля чаго прыйшоў у «Старт» дапамагаць Юрыю Канаплёву. Трэнэрскі штаб пры чынным удзеле Васіля Дзятлава ў 2016-м годзе дапамог аршанцам заняць найвышэйшае месца за ўвесь час Незалежнасьці — 7-е ў І лізе. І вось цяпер прыйшоў у клюб у другі раз.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку