Шкоднае імкненьне ўсім кіраваць. Некалькі словаў пра рашэньні АБФФ
У студзені Асацыяцыя Беларуская фэдэрацыя футболу сабрала пасяджэньне з кіраўнікамі клюбаў усіх трох рэспубліканскіх ліг. І вырашылі:
1. До 19 января АБФФ совместно с Минспорта создаст рабочую группу, в которую войдут руководители клубов Высшей и Первой лиг. Главной задачей станет подготовка необходимых документов для создания общей структуры Академий футбола по всей стране и обсуждение главных вопросов, связанных с этим процессом, в том числе, поднятых сегодня на заседании Совета.
2. До 23 января будет объявлен состав комиссии по защите годовых планов, в которую войдут руководство АБФФ, представители Минспорта, специалисты по научно-методической работе и опытные белорусские тренеры. Главная задача — понимание специфики подготовки каждого клуба для дальнейшего взаимодействия и своевременного решения возникающих проблем.
3. 29 августа решением Исполкома была согласована система национальных лиг на сезон 2024 года. В тот же день было принято решение о включении дублирующих составов в национальную систему лиг для повышения конкурентного и соревновательного уровня молодых футболистов. В ходе заседания Совета в рамках диалога с руководством АБФФ и заместителем министра спорта и туризма Александром Бараулей были выделены основные вопросы для обсуждения, заслушаны мнения представителей клубов по формату участия дублирующих команд в системе национального чемпионата. По итогам обсуждения подготовлено предложение, которое будет вынесено на ближайший Исполком.
Галоўны трэнэр "Старту" Мікалай Кітаёў на пасяджэньні
Што можна сказаць пра ўсё пра гэта?
1. Рашэньне прадыктавана нібыта клопатам за будучыню беларускага ножнага шпурляку. Гэта яўна почырк кіраўніка АБФФ Мікалая Шарсьнёва. Але ўсе размовы пра «агульную структуру» могуць і не ўлічыць спэцыфікі разьвіцьця віду ў розных рэгіёнах краіны. Стварыць можна ня толькі Акадэмію, а хоць Храм футболу ці Вярхоўны Арэапаг. Аднак дзеля таго, каб забясьпечыць адэкватнае функцыянаваньне, неабходныя зусім іншыя грошы і ўмовы, якіх, пагадзіцеся, у большасьці местаў Беларусі няма. Там часта кепскія або сярэднія ўмовы для галоўнай каманды, а на акадэмію патрэбныя дадатковыя ўмовы, спэцыялісты, заробкі. І дысцыпліна са стабільнасьцю.
2. Камуністычны падыход. Усе з Воршаў, Лепеляў, Драгічынаў і Паставаў зьяжджаюцца ў «цэнтар» і зачытваюць лічбы сваіх будучых «дасягненьняў» і «пляны на пяцігодку». Пры гэтым разумеючы ўжо на «Зьезьдзе», што грошай і адмыслоўцаў, каб выканаць пастаўленае, няма і не прадбачыцца. Адзіны плюс у тым, што ў некаторых местах, дзе кіраўніцтва пазнаёмілася з тым, што такое спорт толькі пасьля прызначэньня ў кіраўніцтва клюбаў, хаця б пачуюць словы «стратэгія» і «плян». Амаль усе клюбы ў краіне бюджэтныя, амаль ніхто зь іх рэальнага ўяўленьня пра сваю ж стратэгію ня мае.
3. Няшчасная ІІ ліга! Па колькасьці рэформаў яна ў лідэрах Эўропы. То доўгая, то кароткая, то падзел на зоны, то падзел на групы, то больш каманд зь мястэчак, якіх не было на «рэспубліцы» з савецкіх часоў, то дублі каманд «вышкі»... Канстантай тут застаецца толькі кепскае — дамоўкі, недаезды, разваленыя стадыёны. Удзел у ІІ лізе дубляў ня дасьць карысьці ані клюбам «вышкі», ані клюбам Д3. Асабліва, калі гэтую рэформу згорнуць праз год-два.
Коментарі
Дописати коментар