Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Каманды ніколі не сустракаліся паміж сабою ў афіцыйных сустрэчах. Былі розныя таварыскія. Цягам гісторыі дынамаўцы, якія выступалі ў саюзных лігах СССР, неаднаразова бралі з Воршы і Барані гульцоў. Некалькі гадоў таму, калі ўсёй гаспадаркай „Дынама“ запраўляў набліжаны да ўладаў прадпрымальнік Зайцаў, дынамаўцы займелі сваю футбольную школу ў Александрыі пад Воршай. Затым Зайцаў гучна заявіў, што ягоным галоўным „праектам“ стаў іншы берасьцейскі клюб „Рух“, якому пры ім беспасьпяхова спрабавалі прышчапіць званьне „найстарэйшага клюбу Берасьця“, хаця рэальнай пераемнасьці не было.
„Рух“ зьнік з мапы так хутка, як і зьявіўся. Вельмі магчыма, такі лёс напаткае й „Макслайн“ у Віцебску, які ня менш жвава і нахабна дзейнічае на беларускай зямлі, не прызнаючы ніякіх аўтарытэтаў ці маральных правілаў. Якраз з „ставачнікамі“ дынамаўцы Берасьця вядуць змаганьне за залатыя мэдалі першынства Беларусі. У першых 29 пунктаў, у другіх 24. Берасьцейцы напярэдадні ў гасьцях перамаглі 1:0 „Маладэчну“, дзе за месяц зьмяніўся ўжо трэці трэнэр, а сам клюб займае апошняе месца.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
17 чэрвеня 35 гадоў таму (1990) у першынстве ДФСТП аршанцы згулялі ўнічыю 0:0 дома зь менскім „Рубінам“.
ЯК БЫЛО?
Каманды ў афіцыйных турнірах не сустракаліся.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца 17 чэрвеня, у аўторак, у Воршы. Пачатак, а 18:30.
Коментарі
Дописати коментар