Вялікі збор швейных машынаў у Воршы. Стваральнік марыць пра музэй

Віктар Гараўцоў — выкладчык Аршанскага каледжу і ўладальнік унікальнага збору швейных машынаў. Ён чвэрць стагодзьдзя адпрацаваў на «Лягмашы» і ведае пра вытворчасьць усё. Цяпер пра яго напісалі артыкул, у якім аршанец распавядае пра сваю калекцыю і адметныя экспанаты. Спадар Гараўцоў марыць пра стварэньне музэю ў Воршы. У гэтым павінны быць востра зацікаўленыя й мы, заўзятары «Старту» і «Ўзьлёту», бо нашы клюбы нарадзіліся на «Лягмашы», носяць ягоны код. Швейная машынка — адзін з сымбаляў нашых футбольнай і валейбольнай камандаў.

Пасля закрыцця старой вытворчасці «Лягмашу», калекцыянеру ўдалося дамовіцца з дырэкцыяй заводу і забраць на захавнне некалькі мадэляў. Некаторыя працуюць па сёння! Ужо працуючы выкладчыкам каледжу, Віктар Гараўцоў са студэнтамі нярэдка выязджаў у калгасы на сезонную практыку, а там заадно пытаўся ў мясцовых жыхарак пра швейныя машынкі. Так зборы папаўнялі каштоўныя экзэмпляры. Найстарэйшы выпушчаны ў 1896 годзе фірмай «Абачинъ и Орловъ. Biesolt & Locke».


Збіральнік адзначае, што дэталі да некаторых машынак вырабляюць з такой дакладнасцю, што вымярэнні робяць не да міліметраў, а да мікронаў. Прынцып работы не змяняецца стагоддзямі, змены тычацца толькі вонкавага выгляду, хуткасці і колькасці аперацый. Машынку можна параўнаць ледзь не з вечным рухавіком.


Віктар Гараўцоў наракае, што некаторыя людзі, не думаючы, выкідаюць на звалку старыя швейныя машыны. А яны могуць мець вялікую гістарычную каштоўшнасць. Калекцыянер успамінае, што адна беларуска закапала на сваім гародзе швейную машынку і пайшла ў партызанскі атрад, а калі нацысцкая акупацыя скончылася, адкапала яе, і майстар зарабляў дзякуючы ён грошы, карміў сям’ю, бо меў шмат заказаў на пашыў адзення.


Цяпер Віктар Гараўцоў маладых людзей вытворчым працэсам — раней у Воршы не было праблем з адмыслоўцамі па наладжванні швейнага абсталявання. Не тое, што цяпер. Таму стаіць задача падрыхтаваць змену, выхаваць тых людзей, якія здолеюць нават аднаўляць дакладныя дэталі да старых машынак, каб тыя зноў працавалі.


Апантаны калекцыянер марыць адкрыць музей, дзе можна будзе ўбачыць эвалюцыю швейных машын і даведацца, ад якіх сялянскіх заняткаў утварылася лёгкая прамысловасць.


«Мне б хацелася сабраць гэта ўсё разам і зрабіць экспазіцыю, каб любы жыхар Воршы і госці горада змаглі ўбачыць, як ішла эвалюцыя — ад калаўротаў да сучасных швейных машын. Пакуль праблема толькі ў памяшканні. Музей пажадана стварыць у горадзе, каб не толькі вучні нашага каледжа змаглі яго наведваць, а ўсе ахвочыя».


Перадрукавана з Orsha.eu. Арыгінал публікацыі на БелТА.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі