Публікації

Показано дописи з грудень, 2025

Новы трэнэр — Дзьмітры Суздальцаў

Зображення
У „Старце“ праз пару тыдняў пасьля звальненьня Мікалая Кітаёва зьявіўся новы трэнэр. Ім стаў Дзьмітры Суздальцаў — вядомы ў мінулым гулец клюбу, 111 сустрэчаў за клюб (27-е месца за ўсю гісторыю) і 1 гол. Пасьля завяршэньня кар’еры Суздальцаў узначальваў юнацкія і моладзевыя каманды „Старту“, у тым ліку „Старт-ІІ“. У 2018 годзе разам з Аляксандрам Ладзяным прывёў юнацкую каманду (U-16) да перамогі ў Д2 першынства Беларусі. Дзьмітры Суздальцаў стаў 28-м трэнэрам у гісторыі клюбу.

„Кацюша“ завяршыла год на перадапошнім месцы

Зображення
Нашы валейбалісткі правялі чарговыя два паядынкі ў І лізе першынства краіны. Абодва адбыліся ў Менску. Кацюша — РДУАР-2009 (Менск) — 2:3 (27:25 15:25 31:29 17:25 13:15) Кацюша — СДзЮШАР ВК „Менск“ — 2:3 (30:28 25:22 16:25 22:25 10:15) Нашы дзяўчаты паказалі, як добра налажыліся гуляць працягі партыяў, выгулялі абодва ў дзьвюх сустрэчах. Адылі сілаў перамагчы ў сустрэчы не хапіла. Каманда завяршае 2025 год на перадапошнім радку табліцы.

Каманда засталася бяз трэнэра

Зображення
Мікалай Кітаёў пакінуў „Старт”. Цяпер каманда засталася бяз трэнэра, і мы ўваходзім у стадыю чаканьня, што ж будзе далей. Дзякуй, Коля! У такіх умовах без умоваў захаваць месца ў І лізе — дасягненьне. На гэтую хвіліну няма перадумоў і зьвестак, што скарбонка аршанцаў будзе большай за сёлетні памер. Пытаньне, хто іншы здолее за такія грошы цягнуць дружыну.

Заводу „Чырвоны барацьбіт“ 125 гадоў!

Зображення
У 1900 годзе, калі Ворша была пад уладай Расейскай імпэрыі, аршанскія мяшчане Славінскі і Ясінскі заснавалі прадпрыемства непадалёк гістарычнага цэнтру места, на беразе Аршыцы. Сьпярша там былі Мэханічныя майстэрні, у якіх рабіліся бочкі, цыстэрны, апараты для млыноў і вінакурняў, сельскагаспадарчы рыштунак. У 1914 годзе майстэрні сталі паўнавартасным заводам, а ў 1928 камуністы, натуральна, пераназвалі завод на свой капыл — „Чырвоны барацьбіт“. З гэтай назвай завод існуе й па камуністах, ужо ў незалежнай Беларусі. На прадпрыемстве ў гады пасьля ІІ усясьветнай вайны ўтварыўся адзін з цэнтраў заняткаў ножным шпурляком. Тут вырасла другая каманда (пасьля чыгуначнага „Лякаматыва“), якая прадстаўляла Воршу на ўзроўні ўсёй Беларусі — „Праца“, якую заснавалі ў 1951 годзе. Затым быў падзел, каманда фактычна падзялілася напалам — каманда рэспубліканскага ўзроўню ўжо выступала пры заводзе „Лягмаш“, а на „Чырвоным барацьбіце“ засталася каманда ў мескіх спаборніцтвах. Пазьней „Станкабудаўнік“ ста...

Падарунак? Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“!

Зображення
🎄 Надыходзяць сьвяты, а вы выбіраеце, што падарыць блізкім? Калі яны з нашага краю або любяць ножны шпурляк, гісторыю, тады падарункам можа быць кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“. Найбольш падрабязны летапіс футболу ў Воршы і ваколіцах, які калі-кольвечы друкаваўся. У выданьні шмат здымкаў, апублікаваных упершыню, тамсама зьвесткі, якія запоўнілі дзясяткі прагалаў у гісторыі гэтага віду спорту ў нашым краі. Шмат асобнікаў ужо разышліся па Беларусі. 📚 Кніга выйшла ў Лёндане, у выдавецтве Skaryna Press, яе таксама можна набыць на яго старонцы. Вас можа зацікавіць і саколка , выпушчаная адмыслова з нагоды выхаду кнігі. Яна яшчэ ў наяўнасьці. Можна заказаць па ўсёй плянэце. У Вільні кнігу можна спытаць у краме Kropka , у Варшаве — на паліцах у крамах bukinistka , „Кнігаўка“ і Vyraj . Акрамя таго, 6 сьнежня беларускія кнігі на знакамітым кірмашы ў Парыжы, адрас Bulac, 65, rue des Grands Moulins, 7501; да 20-й гадз. 20 сьнежня кнігу можна будзе набыць у Лёндане ...

Лягмашу 80 гадоў!

Зображення
80 гадоў таму, 6 сьнежня 1945 году выйшла пастанова Савету народных камісараў БССР № 1802 пра заснаваньне ў Воршы Заводу ацяпляльных катлоў (ЗАК). Неўзабаве пасьля заснаваньня прадпрыемства, як найпазьней у 1949-м, у Воршы паўстала спартовае таварыства „Праца“. Яно разьвівалася сярод рабочых, на заводах „Лягмаш“ і „Чырвоны барацьбіт“. У 1951-м на другім станкабудаўнічым заводзе ў таварыстве „Праца“ паўстаў футбольны клюб, які пазьней назвалі „Стартам“ і які існуе па сёньня. Колеры блакітны і чорны. У 1952-м ЗАК ператварылі на завод лёгкага машынабудаваньня „Лягмаш“. Спачатку прадпрыемства выпускала бытавыя швачныя машыны, у 1963-м пачало прамысловыя. У 1968-м рознае швачнае, трыкатажнае абсталяваньне. Пра сёньня ня хочацца гаварыць, гэта ня лепшая старонка ў гісторыі. Хто ведае той ведае. Але ў кожным разе „Лягмаш“ — адна зь дзьвюх калысак „Старту“, і месца нараджэньня валейбольнага „Ўзьлёту“. Знакавае прадпрыемства для Воршы і найбольш пасьпяховае ў пляне спорту. Мы — швачныя машынкі,...

Стартавец году-2025 — Дзьмітры Тамэла!

Зображення
Заўзятары аршанскага „Старту“ (ФК „Ворша“) большасьцю галасоў выбралі найлепшым у сэзоне гульцом каманды Дзьмітрыя Тамэлу. Сёлета ў найбольш цяжкі пэрыяд, калі ў каманды не было перамог, а былі амаль адно паразы, шпурляр паказаў сябе сапраўдным верхаводам калектыву, вёў яго наперад і спрабаваў пераламіць няўдалую сэрыю. Вялікая ягоная заслуга ў тым, што на характары каманда выцягнула завяршэньне сэзону, набрала патрэбныя пункты і пазьбегла вылету з І лігі. Старажылам дружыны Дзіму пакуль не назваць, але й навічком таксама. За наш клюб злучны правёў 59 паядынкаў, у якіх агадаў 18 кочаў. Цяпер 33-гадовы гулец атрымаў заслужанае прызнаньне. А мы памятаем, як перад парою 2025 году была інфармацыя пра тое, што Тамэла больш ня будзе выступаць за калектыў. Казаў ён пра гэта і ў час віншаваньня аршанскіх заўзятараў, якое запісаў на відэа летась. Што будзе ў наступным сэзоне, ці будзе Дзьмітры працягваць свой аршанскі адцінак кар’еры — пабачым. А пакуль — шчыра віншуем з ганаровым званьнем „Ст...