Лягмашу 80 гадоў!
80 гадоў таму, 6 сьнежня 1945 году выйшла пастанова Савету народных камісараў БССР № 1802 пра заснаваньне ў Воршы Заводу ацяпляльных катлоў (ЗАК).
Неўзабаве пасьля заснаваньня прадпрыемства, як найпазьней у 1949-м, у Воршы паўстала спартовае таварыства „Праца“. Яно разьвівалася сярод рабочых, на заводах „Лягмаш“ і „Чырвоны барацьбіт“. У 1951-м на другім станкабудаўнічым заводзе ў таварыстве „Праца“ паўстаў футбольны клюб, які пазьней назвалі „Стартам“ і які існуе па сёньня. Колеры блакітны і чорны.
У 1952-м ЗАК ператварылі на завод лёгкага машынабудаваньня „Лягмаш“. Спачатку прадпрыемства выпускала бытавыя швачныя машыны, у 1963-м пачало прамысловыя. У 1968-м рознае швачнае, трыкатажнае абсталяваньне. Пра сёньня ня хочацца гаварыць, гэта ня лепшая старонка ў гісторыі. Хто ведае той ведае. Але ў кожным разе „Лягмаш“ — адна зь дзьвюх калысак „Старту“, і месца нараджэньня валейбольнага „Ўзьлёту“. Знакавае прадпрыемства для Воршы і найбольш пасьпяховае ў пляне спорту. Мы — швачныя машынкі, і мы гэтым ганарымся!

Коментарі
Дописати коментар