Заводу „Чырвоны барацьбіт“ 125 гадоў!

У 1900 годзе, калі Ворша была пад уладай Расейскай імпэрыі, аршанскія мяшчане Славінскі і Ясінскі заснавалі прадпрыемства непадалёк гістарычнага цэнтру места, на беразе Аршыцы. Сьпярша там былі Мэханічныя майстэрні, у якіх рабіліся бочкі, цыстэрны, апараты для млыноў і вінакурняў, сельскагаспадарчы рыштунак.


У 1914 годзе майстэрні сталі паўнавартасным заводам, а ў 1928 камуністы, натуральна, пераназвалі завод на свой капыл — „Чырвоны барацьбіт“. З гэтай назвай завод існуе й па камуністах, ужо ў незалежнай Беларусі. На прадпрыемстве ў гады пасьля ІІ усясьветнай вайны ўтварыўся адзін з цэнтраў заняткаў ножным шпурляком. Тут вырасла другая каманда (пасьля чыгуначнага „Лякаматыва“), якая прадстаўляла Воршу на ўзроўні ўсёй Беларусі — „Праца“, якую заснавалі ў 1951 годзе.


Затым быў падзел, каманда фактычна падзялілася напалам — каманда рэспубліканскага ўзроўню ўжо выступала пры заводзе „Лягмаш“, а на „Чырвоным барацьбіце“ засталася каманда ў мескіх спаборніцтвах. Пазьней „Станкабудаўнік“ стаў моцным і трэцім у гісторыі аршанскага ножнага шпурляку выйшаў на нацыянальны ровень. Як жа тут ня ўспомніць Міхаіла Нірмана, які вёў дружыну да посьпехаў!

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3