Падарунак? Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“!

🎄 Надыходзяць сьвяты, а вы выбіраеце, што падарыць блізкім? Калі яны з нашага краю або любяць ножны шпурляк, гісторыю, тады падарункам можа быць кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“. Найбольш падрабязны летапіс футболу ў Воршы і ваколіцах, які калі-кольвечы друкаваўся. У выданьні шмат здымкаў, апублікаваных упершыню, тамсама зьвесткі, якія запоўнілі дзясяткі прагалаў у гісторыі гэтага віду спорту ў нашым краі. Шмат асобнікаў ужо разышліся па Беларусі.


📚 Кніга выйшла ў Лёндане, у выдавецтве Skaryna Press, яе таксама можна набыць на яго старонцы. Вас можа зацікавіць і саколка, выпушчаная адмыслова з нагоды выхаду кнігі. Яна яшчэ ў наяўнасьці. Можна заказаць па ўсёй плянэце.



У Вільні кнігу можна спытаць у краме Kropka, у Варшаве — на паліцах у крамах bukinistka, „Кнігаўка“ і Vyraj.


Акрамя таго, 6 сьнежня беларускія кнігі на знакамітым кірмашы ў Парыжы, адрас Bulac, 65, rue des Grands Moulins, 7501; да 20-й гадз.


20 сьнежня кнігу можна будзе набыць у Лёндане на сьвяткаваньні Калядаў.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3