Каляндар, якому 40 гадоў

Некалькі гадоў мы выпускалі календары рознага фармату з выявамі, фатаздымкамі, каляжамі і зьвесткамі пра "Старт" і "Ўзьлёт". Напэўна, нехта і сёньня можа даслаць фота са свайго гаражу, дзе яшчэ вісіць наш каляндар. А зараз мы пакажам, які каляндар выпусьціў аршанскі "Старт" у 1984 годзе, роўна 40 гадоў таму.

На ім — здымак каманды. Пакуль удалося адшукаць каляндар толькі за 1984 год, таму, імаверна, іх друкаваньне не было традыцыяй. Ды й ва ўспамінах гэтага ня згадваецца. Але, што варта асабліва падкрэсьліць, каляндар — беларускамоўны! Праз магутную савецкую русыфікацыю Беларусі каляндар, ды яшчэ не са сфэры мастацтва, а са сфэры спорту, ды на беларускай мове — рарытэт! Хоць што тут казаць, калі гэта ня стала нормай і праз 30 гадоў незалежнасьці краіны.

Але ня вешаем нос, на нашым календары родная мова ў прыярытэце да ўсіх іншых, так было 13 гадоў існаваньня нашай супольнасьці і гэтак будзе надалей.

А на каляндар 40-гадовай даўніны трапілі:

Ніжні рад (зьлева направа): Саўчанкаў Аляксандар, Камароўскі Мікалай, Круцько Ўладзімер, Позін Ігар.

Сярэдні рад (зьлева направа): Шумскі Анатоль Барысавіч (галоўны трэнэр), Маргалкін Уладзімер, Якуцін Уладзімер, Думанаў Сяргей, Мядзьведзкі Юры, Ярашэвіч Фёдар, Астапаў Аляксандар, Шалатонін Аляксандар (асыстэнт трэнэра). 

Верхні рад (зьлева направа): — Юры, Шынкевіч Сяргей, Салабута Міхаіл, Вераб'ёў — , Лабацэвіч Сяргей, Ганчароў Уладзімер, Лучко Дзьмітры. 




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі