75-годзьдзе Доўгага

Сёлета магло б споўніцца 75 гадоў легендзе «Старту» Віктару Доўгаму. Адзін з найлепшых паўабаронцаў каманды за ўсю гісторыю. У пасьпяховым 1971 годзе, калі стартаўцы дайшлі да фіналу Кубку БССР і сталі 4-мі ў першынстве, Віктар Доўгі праявіў сябе яшчэ і як вельмі выніковы гулец. Ён тады агадаў 8 галоў.


Віктар Доўгі на агульным 17-м месцы па колькасьці сустрэч за «Старт» (137).


Прывядзём урывак пра Доўгага з успамінаў Леаніда Барэйшы.


Віця быў важным футбалістам для каманды, мянушка Вітун. Ён распаўнеў моцна, не выходзіў у апошнія гады з дому. А Віцёк жа быў худзенькім. Адказны хлопец, важны для «Старту» паўабаронца! У цэнтры жыў, як і ягоны сябар Каплун. З цэнтру мала было гульцоў, але яны якраз там жылі. Доўгі быў стабільным і заўсёды гуляў у аснове.

На здымку: каманда «Старт» — чэмпіён Віцебскай вобласьці 1977 году. 4 верасьня, Полацак. Віктар Доўгі першы зьлева ў верхнім радзе (у касьцюме).

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі