Аркадзю Сусману — 75!

2 студзеня юбілей сьвяткуе адзін з найлепшых футбалістаў і хакеістаў Воршы за ўсю гісторыю Аркадзь Сусман. Нападнік «Старту» за сваю кар’еру аддаў нямала важных перадач, якія вырашалі лёс сустрэч. А таксама правёў нямала важных галоў.



Жыцьцё трэба жыць так, каб подзьвігі ў спорце ўспаміналі і праз шмат гадоў пасьля заканчэньня кар’еры, каб адзін з заўзятараў, якія ўвосень 2023 году сустрэліся з Аркадзем Самуілавічам у ізраільскай Нагарыі, успомніў гісторыю са свайго дзяцінства: ён прыйшоў у бібліятэку і папрасіў кнігу «Чатыры галы Аркадзя Сусмана», а затым, засаромеўшыся сваёй нечаканай сьмеласьці, уцёк ад бібліятэкаркі, якая ніяк не магла ўспомніць такое найменьне кнігі. Між іншым, публікацыя пра «чатыры галы» сапраўды была, толькі ня ў кнізе, а ў газэце, пасьля таго, як Сусман зрабіў покер у матчы з ваўкавыскай камандай «Праца».

Вось як трэба любіць футбол! Шчырыя і сардэчныя віншаваньні Аркадзю Сусману ў гэты дзень! Зь юбілеем!

Спасылкі:

Сустрэча з Аркадзем Сусманам у 2023-м

Вялікая размова з Аркадзем Сусманам

Назіраньні пра кар'еру Сусмана

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Памёр Аляксей Шубянок