Публікації

Показано дописи з квітень, 2026

Гісторыя слонімскага ножнага шпурляку. 1929 год. Наваградзкі „Макабі“ хуліганіць у Слоніме і дома

Зображення
Гісторыя ножнага шпурляку ў Слоніме, як і ў Воршы, мае шмат прагалаў. Аднак дыхтоўная праца слонімскіх дасьледнікаў дазволіла высьветліць шмат новага. Адной з важных крыніцаў паслужыла ґазэта życie nowogródzkie. Сёньня час апублікаваць напрацоўкі слонімскіх краязнаўцаў пра 1929 год: Пачатак сезону ў Слоніме застаўся „па-за кадрам“ — першы матч, пра які мы ведаем, адбыўся ў чэрвені. Каманду WKS 80 pp запрасілі ў Баранавічы, дзе яны саступілі мясцоваму Makabi — 4:6 (2:4). Гульня праходзіла з заўважнай перавагай гаспадароў поля. Судзіў пан Дзікоўскі (Dzikowski). У той час Баранавічы сталі лідарам у футболе ў нашым рэгіёне. Каманда 78-га пяхотнага палка дэбютавала ў „клясе А“ Віленскай акругі. Баранавіцкая Makabi ў пачатку лета адкрыла новы стадыён і згуляла на ім першы матч з той жа слонімскай камандай — WKS 80 pp. На гэты раз вайскоўцы перамаглі — 4:3 (1:1). У першым тайме Makabi меў перавагу, але забіў толькі адзін гол. У справаздачы адзначалася, што выдатна гуляў брамнік WKS 80 pp, як...

Старт (Ворша) — Слонім. Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Сяргей Падрэцкі ўзначальвае „Слонім“ ад студзеня 2025 году. Сёлетні стан „львоў“ зусім іншы за тое, які быў летась. У папярэднюю пару слонімцы змагаліся з аршанцамі ў завыжыванцы. Цяпер жоўта-сінія маюць 10 пунктаў, а блакітна-чорныя 7. Абодва клюбы займаюць месцы ў галаве табліцы. У складзе „Слоніму“ гуляе злучны Марат Калінчанка, які некалькі сэзонаў выступаў за „Старт“. У складзе нашага клюбу правёў 58 паядынкаў і загнаў 4 галы. Трэба адзначыць таксама й тое, што „Слонім“ мае моцнага брамніка — 28-гадовы Андрэй Агапаў 323 хвіліны трымаў сваю браму замкнёнай, і толькі ў 4-м туры пінскай „Хвалі“ ўдалося яго прабіць. Сёлета Агапаў дасягнуў 20 „сухіх“ гульняў за слонімцаў, чаго не рабіў да яго ніхто з брамнікаў клюбу. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Толькі аднойчы ў гісторыі аршанцы згулялі на 1 траўня. Адбылося гэта 22 гады таму, у 2004 годзе. Тады ў гэты дзень пачалося першынство ІІ лігі, блакітна-чорныя сустрэліся са шклоўскім „Спартаком-ВАР“ і разграмілі суседзяў 3:0. Два ...

БАТЭ-ІІ (Барысаў) — Старт (Ворша) — 1:2

Зображення
Два хуткія галы вырашылі лёс паядынку на нашу карысьць. Нарэшце, зь 5-й спробы аршанцам удалося перамагчы дублёравы склад БАТЭ. Героем паядынку можна назваць Івана Агеева. Аршанец, які ўпершыню гуляе за клюб роднага места, на 17-й хвіліне агадаў браму барысаўскіх сам, а на 21-й выдаў галявую перадачу Мікіту Тарбякову. Прапусьцілі аршанцы ўжо на 67-й, але гэта БАТЭ-ІІ не дапамагло, вікторыя стартаўцаў! СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Бабчанок (Жвірбля, 46; Рудзянок, 80), Беразун (Камароў, 69), Ціхаміраў, Агееў (Вехцеў, 46), Стаін (Кулеш, 69), Воўчанка, Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ Стартаўцы ўпершыню перамаглі ў заліковым паядынку другую каманду БАТЭ. Дзяніс Рудзянок і Арцём Жвірбля ўпершыню надзелі кашулі „Старту“. Яны сталі, адпаведна, 289-м і 290-м гульцамі, якія баранілі колеры аршанцаў у І лізе першынства незалежнай Беларусі. Глеб Жалезьнікаў згуляў 144-ы паядынак за „Старт“ і дагнаў легендаў клюбу папярэдніх пакаленьняў: 1980-х Аляксандра Саўчанкава і 1990-х Міхаіла Рыжал...

БАТЭ-ІІ (Барысаў) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Мала таго, што ўдзел другіх камандаў клюбаў Вышняе лігі крытыкуюць, дык тыя яшчэ й гуляюць не ў сваіх местах. Гэта мы пра наступнага спадужніка стартаўцаў — барысаўскі БАТЭ-ІІ. Барысаўчане й так у вялікай масе працуюць у Менску, і складана ўявіць, што яны паедуць у сталіцу яшчэ ў свой выходны, каб паглядзець на дублёраў. А калі не барысаўчане, дык хто пойдзе глядзець на дублёравы склад БАТЭ? Гайсакі іншых клюбаў? Пара журналістаў, якіх адправілі на „Алімпійскі“ на ўсе вятры з рэдакцыйным заданьнем? Так, яны. Яшчэ дадайце некалькі аршанцаў, якія прыедуць у Менск паглядзець ужо на нашу каманду. А вось менскай публікі там не дачакацца — у сталіцы й так у мінорных лігах наведвальнасьць слабая, а тут яшчэ й чужыя дублёры. Каманда Віталя Рагожкіна ў трох турах яшчэ не здабыла ніводнай перамогі, яна ідзе ніжэй за аршанцаў. Папярэднія гульні барысаўскіх шпурляроў увабралі хатнюю нічыю са „Смаргонямі“, гасьцявую з пінскай „Хваляй“ і буйную паразу ў Гомлі ад „Паперапраму“. Прынцы...

Старт (Ворша) — Юні Ікс Лабс (Менск) — 2:2

Зображення
Сустрэча, якая нават у выпадку паразы падарыла бы значна больш станоўчага. Пачнем з таго, што наш клюб відавочна ў юбілейны год пачаў думаць пра сваё імя — у гэтым сэзоне наш капітан ужо мае вымпэл клюбу, каб абмяняцца ім з капітанам спадужнікаў. Гэта ніякая ня дробязь, а вельмі важная рыса, па якой пра клюб утвараецца думка іншых. Прэстыж! Запамінальна і спрыяе шанаваньню гісторыі. Перад тым, як прыняць „ЮІЛ“, мы ў ціўцеры падрыхтавалі ланцужок пра 18 красавіка 33 гады таму. Ягоная адметнасьць была ў тым, што блакітна-чорныя правялі паядынак першынства на заводзкім стадыёне „Лягмашу“, што было незвычайным і засталося непаўторным. Унікальныя здымкі, відэа і факты. Уваход на сустрэчу зрабілі вольным — упершыню за многія гады. Цікавы ход ад новага дырэктара клюбу Максіма Янукова і дырэкцыі стадыёну. А галоўнае, — каманда Дзьмітрыя Суздальцава паказала рух, хуткасьць мысьленьня і выйшла на поле не дзеля нічыйкі, а перамагаць! У выніку да перамогі, паводле драматургіі, бліжэй быў „ЮІЛ“, б...

Старт (Ворша) — Юні Ікс Лабс (Менск). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Першая сустрэча, якую сёлета аршанцы правядуць на сваім полі. У госьці да блакітна-чорных завітае менскі калектыў, які летась скончыў першынство ў ніжняй частцы табліцы, на 14-й пазыцыі. Гэта невысока, але ня так нізка, як скончылі нашы. Перавага ЮІЛ над „Стартам“ склала 11 пунктаў. У новым першынстве ЮІЛ пачаў рэзка — 6 пунктамі з 6 магчымых. Тут ёсьць адзін колішні стартавец — Павал Кляньнё — і гуляюць некалькі вядомых імёнаў, напрыклад, Максім Валадзько. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 18 красавіка 33 гады таму (1993), калі наша каманда называлася „Лягмашам“, яна ў Д3 чэмпіянату краіны перамагла на сваім полі рагачоўскі „Дняпро“ зь лікам 3:1. Сустрэча была адметнай тым, што адбылася не на „Лякаматыве“ і не на цэнтральным стадыёне, а на заводзкім полі, то бок на полі без трыбунаў. Аднак адданыя заўзятары прыйшлі на гульню, сабралася каля 200 чалавек. Галы заганялі Аляксандар Паповіч на 65-й хвіліне, Ігар Дзьмітрыевіч на 81-й, а на 84-й рагачовец Ладзінскі адправіў шпурляк ва ўласн...

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку

Зображення
Задума гэтага артыкулу нарадзілася даўно, але не было то часу, то магчымасьці яго напісаць. Мы ўбачым, якія грошы зараблялі трэнэры і спартоўцы на заводах у Воршы, да якіх былі прыпісаныя. Усе зьвесткі ўзятыя з архіўных дакумантаў. 14 гадоў таму, у красавіку 2002 году адбыўся сход каманды „Ворша“ („Старт“), на якім гульцам і трэнэрскаму штабу заявілі: грошай няма, і клюб ня будзе заяўлены на рэспубліканскае першынство ўпершыню ў незалежнай Беларусі. Гэта пры тым, што наш клюб меў стартаваць у І лізе, дзе часта гуляў някепска. Рашэньне выканкаму стала працягам нягодаў клюбу з грашыма — у папярэднія гады нявыплаты і недаплаты ўжо сталі звыклай весткай для Воршы. Быў нават момант, калі каманда затрымлівала час пачатку паядынку, пратэстуючы супраць нявыплаты заробкаў. Здараўся й момант, калі блакітна-чорныя адмаўляліся выходзіць на поле праз абыякавасьць тагачаснага кіраўніка места Майсеюка да каманды, але дружыну ўдалося ўгаварыць згуляць. Падрабязьней пра тыя выпадкі можна пачытаць у кні...

Маладэчна — Старт (Ворша) — 3:0

Зображення
Пасьля перамогі „на сьцяжку“ ў першым туры другі стаў для аршанцаў кашмарам. У камнады не атрымалася нічога, з сама першых хвілінаў маладачанскія шпурляры захапілі перавагу, ужо на 9-й адкрылі лік, а далей толькі кантралявалі хаду сустрэчы і часта пагражалі браме Валадзькова. У нашых добры момант меў Жалезьнікаў, былі яшчэ вартыя ўвагі эпізоды, але гульня была разарваная, несыстэмная, а гуляючы так, перамагчы моцнае на меркі І лігі „Мола“ немагчыма. Першая перамога „Маладэчны“ пасьля прыходу ў каманду Юрыя Пунтуса — славуты трэнэр не прыходзіў бы ў каманду без акрэсьленай задачы вярнуцца ў Вышнюю лігу. І ў аршанцаў не знайшлося ніякіх контрааргумэнтаў. Перад сэзонам, у час ацэнкі складу каманды, у нашым асяродзьдзі вынікла спрэчка з палюсамі. Хтосьці лічыць склад слабейшым за леташні, а хтосьці бачыць узмацненьне. У канцы першага кола стане ясна, хто меў рацыю. Пакуль забываем кепскае і думаем пра наступную сустрэчу, у якой згуляем зь „Юні Ікс Лабс“. СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Бабчан...

Маладэчна — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Маладэчна“ — адно з галоўных навінадаўцаў І лігі. Па-першае, „зялёна-белыя“ не замацаваліся ў Вышняй лізе, вылецеўшы адтуль пасьля першага ж сэзону. Нядаўна галоўны трэнэр каманды таго часу Аляксандар Храпкоўскі ў размове з журналістамі расказаў пра леташнія ўмовы, фактычна падводзячы, што ў „Маладэчны“ з такім стаўленьнем кіраўніцтва не было сапраўднай магчымасьці замацавацца сярод „шляхты“. У камандзе нават у той час не было доктара, лекаў і масажыста, а прэміяльныя выглядалі вельмі сьціпла. Такім чынам, мара пра вяртаньне маладачанскага ножнага шпурляку на арбіту Вышняй лігі спраўдзілася, але праз год усё зноў трэба пачынаць з пачатку. Па-другое, у клюбе ўжо адбылася зьмена трэнэра. Яшчэ да пачатку першынства маладачанскія кіраўнікі вырашыла разьвітацца з Паўлам Бацютам. У 1-м туры камандаў часова кіраваў Сямён Хаткевіч, і „зялёна-белыя“ перагулялі пінскую „Хвалю“ 1:0. Пазьней галоўным трэнэрам афіцыйна прызначылі аднаго з найбольш знакамітых адмыслоўцаў у Беларусі ...

Гомель-ІІ — Старт (Ворша) — 0:1

Зображення
Гульня, асабліва ў першай палове, не была яскравай, не ўвабрала шмат момантаў. Нам галоўнае, што на 90-й хвіліне трапна стрэліў Максім Пашкевіч — смаргонскі навічок нашае каманды, які правёў мінулы год у „Слоніме“, прынес аршанцам тры пункты! Асабліва цікава, што Пашкевіч выйшаў на замену толькі за хвіліну да ўзяцьця чужой брамы! СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Бабчанок, Ціхаміраў (Пашкевіч, 89), Агееў, Стаін (Кулеш, 84), Воўчанка, Вехцеў (Беразун, 74), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.

„Старт“ (Ворша). Склад каманды на сэзон 2026 і строі

Зображення
Стаў вядомы склад аршанцаў на новы сэзон і нумары гульцоў. Таксама прэс-служба каманды зладзіла на помніку першай згадкі Воршы фотасэсію строяў дружыны. Вельмі прыемна бачыць такія колеры, якія зьвязваюць нас з гісторыяй. Нават замежныя чытачы, якім трапіла ў рукі кніга пра гісторыю ножнага шпурляку на Аршаншчыне, якая выйшла летась, адзначылі вельмі прыемны факт, што наш клюб вярнуўся да гістарычных блакітна-чорных колераў. Гэта сьведчыць, што кіраўніцтва каманды высока ацэньвае традыцыі нашага клюбу і на яго 75-годзьдзе жадае працягваць гісторыю зь неразрыўнымі атрыбутамі „Старту“. Склад каманды вельмі моцна памяняўся. Асабліва заўважныя страты ў параўнаньні з тым, у якім складзе блакітна-чорныя пачыналі папярэдні сэзон, гэта Ўладзіслаў Пунінскі, Станіслаў Іршаў, Дзьмітры Тамэла, Павал Расолька, Тайсір Адамчык, Аляксей Чарнадараў і Іван Ціханаў. Адзначым вяртаньне ў Воршу Арцёма Валадзькова, Глеба Жалезьнікава і Андрэя Раманава. Вярнуўся і нападнік Дзьмітры Ціхаміраў, які выступаў з...