Публікації

Показано дописи з травень, 2026

Старт (Ворша) — СКА-1938 (Менск) — 0:2

Зображення
Сустрэча, якую прагулялі самыя сабе... У першай палове гульні перавагай валодалі армейцы, але амаль не стваралі небясьпекі каля брамы аршанцаў. У другой палове ўжо „Старт“ меў перавагу, але таксама мала пагражаў браме гасьцей. Злом пайшоў пасьля 75-й хвіліны, калі блакітна-чорныя заўважна стаміліся і пачалі саступаць у забяганьнях, рэакцыі. СКА ўмела гэта выкарыстаў. Пры першым голе, відавочна, Арцём Валадзькоў прыняў не найлепшае рашэньне выйсьці і спыніцца. Такі выхад падлавіў шпурляр армейцаў Карыцька і адкрыў лік. На 78-й хвіліне. Празь пяць хвілінаў зноў Мірон Карыцька зрабіў лік 2:0. Пасьля гэтага аршанцы маглі вызначыцца двойчы, але добра згуляў брамнік гасьцей. На жаль, гульню, якая кацілася да нічыйнага завяршэньня, мы прагулялі, бо ў вырашальны момант у СКА захавалася больш сілаў. СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун, Ціхаміраў (Пашкевіч, 41), Стаін, Кулеш (Камароў, 62), Воўчанка, Вехцеў, Жалезьнікаў (к), Шалычаў (Дамброўскі, 90), Бардукоў. ЛІЧБЫ Першы прапушчаны ў сустрэчы г...

90 гадоў Барысу Няхамаву

Зображення
29 траўня магло б споўніцца 90 гадоў вядомаму аршанскаму нападніку Барысу Няхамаву (1936). Яго сярод найлепшых гульцоў пакаленьня пералічалі Яфім Кунін, Генадзь Галубовіч. На жаль, статыстычныя зьвесткі далёк ня поўныя: праз адсутнасьць пратаколаў большасьці паядынкаў 1960-х і праз тое, што ў друку ў той час пазначалі пераважна толькі аўтараў галоў (прычым не заўсёды нават гэта), мы ня можам даць дакладных лічбаў выступленьняў Няхамава за зборную Воршы і „Машынабудаўнік“ на рэспубліканскай арэне. А ў тыя гады першынство рэспублікі было нядоўгім, шмат гульняў каманды праводзілі ў нутраных спаборніцтвах, і там нападнік таксама меў посьпехі. Барыс Няхамаў быў з таго пакаленьня гульцоў, якое мела іншую асноўную працу. Ён рабіў шліфавальнікам на заводзе „Лягмаш“. У 1965-м яго прызналі „ўдарнікам камуністычнай працы“. У зборах „Радыё Аршыца“ ёсьць здымак Барыса Няхамава з часоў тэрміновай службы на флёце. Зроблены ў порце Рохукюла ў Эстоніі Барыс — сын Сямёна Няхамава, які жыў з жонкай Р...

Старт (Ворша) — СКА-1938 (Менск). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ СКА-1938 цудоўна пачаў першынство, у клюбу 17 пунктаў і 3-і радок у табліцы. Колішніх гульцоў „Старту“ ў складзе „армейцаў“ няма, узначальвае калектыў вядомы ў мінулым брамнік і трэнэр „Гомлю“ Аляксей Мяркулаў. Калі сярэдні век аршанцаў складае 24 гады, што таксама азначае досыць малады склад, дык у СКА-1938 толькі 20,2 года. Юнаногія і шпаркія, з такімі аршанцам будзе няпроста. Мяркулаў найчасьцей карыстаецца расстаноўкай 4-1-4-1. Найбольш выніковы гулец — 21-гадовы правы інсайд Даніла Чуль, які ў гэтым першынстве ўжо адзначыўся 4 галамі і 3 перадачамі. Стрымаць яго будзе першаснай задачай Шалычава і Тарбякова. Быў час, калі менскі СКА выступаў у клясе Б першынства СССР. На здымку М. Лепяшынскага сустрэча паміж СКА і бэндэрскім "Ніструлам" з Малдовы, якая адбылася ў Маладэчне ў 1963-м. Праз год армейцы Менску ўпершыню згулялі з аршанцамі. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Упершыню стартаўцы згулялі заліковы паядынак 30 траўня толькі ў 1993-м. Тады ў Д3 першынства Бел...

Юныя стартаўцы — чэмпіёны І лігі першынства Беларусі (да 17 гадоў)!

Зображення
У фінале дзейнічала правіла выязнога голу, лік у другой сустрэчы, што праходзіла ў Слуцку, доўга заставаўся нічыйным 1:1, што давала бы случакам перавагу, бо ў Барані было 2:2. У нас гол загнаў Карманаў. Аднак на апошніх сэкундах сустрэчы Чаравухін агадаў браму спадужнікаў і прынёс аршанцам перамогу 2:1! Віншуем нашу каманду і ўсіх прыхільнікаў аршанскага ножнага шпурляку! Брава, Мальцы!!! Здымак прэс-службы клюбу.

Слуцак — Старт (Ворша) — 3:1

Зображення
Наша каманда правяла добрую сустрэчу супраць спадужніка, які тузін гадоў да гэтага сэзону выступаў у Вышняй лізе. Прапусьцілі мы ўжо на 2-й хвіліне, але такі раньні гол не паламаў гульні. На 43-й хвіліне за дзьве жоўтыя карткі выдалілі з поля случака Чудука, але нават у меншасьці „Слуцак“ агадаў нашу браму ўжо ў сярэдзіне другой паловы сустрэчы. Адылі аршанцы знайшлі сілы і скарацілі адставаньне, вярнулі няпэўнасьць на поле. На 78-й Рудзянок добра закінуў па правым краі на Вехцева, Вехцеў прайшоў да краю карнай і прастрэліў, а там па-майстэрску падставіў нагу Пашкевіч! 1:2! Празь 10 хвілін Шалычаў загнаў гол пасьля выкананага Пашкевічам свабоднага боцу, аднак узяцьце брамы не залічылі з прычыны становішча па-за гульнёй. І неўзабаве пасьля гэтага „Слуцак“ загнаў пераможны. Здымкі прэс-службы Слуцку Здымкі прэс-службы Старту СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун (Пашкевіч, 67), Ціхаміраў, Стаін (Рудзянок, 46; Дамброўскі, 79), Кулеш, Воўчанка, Вехцеў (Камароў, 79), Жалезьнікаў (к), Шалычаў...

Слуцак — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ „Слуцак“, маючы 16 пунктаў, узначальвае табліцу на пару са „Слонімам“. Цалкам відавочна, што случакі маюць намер у найкарацейшы тэрмін вярнуцца ў Вышнюю лігу, дзе нязьменна гулялі 12 гадоў. Каманда мае магутную атаку, разам з „Салігорскам“ яны загналі па 17 галоў. Адзін з найбольш небясьпечных гульцоў слуцкага наступу цяпер — наш былы форвард Уладзіслаў Фядосаў. Ён выходзіў на поле ва ўсіх сямі папярэдніх паядынках, агадаў толькі аднойчы, затое ажно 4 разы аддаваў голавы пас. Нагадаем, што ў складзе аршанцаў свайго часу Фядосаў таксама заўсёды увасабляў небясьпеку брамам спадужнікаў — 15 галоў у 33 паядынках за клюб. У тым сэзоне 2023 году менавіта Фядосаў стаў найлепшым стральцом „Старту“. Уладзіслаў Фядосаў у бытнасьць нападнікам „Старту“. Цяпер ён мацуе наступ „Слуцку“ Напярэдадні нашага спатканьня ў першынстве „Слуцак“ таксама гуляў у 1/32 фіналу кубку краіны. Перамаглі сіня-белыя ня так упэўнена, як мы, але галоўнае, што прайшлі далей. Яны перагулялі „Івацэв...

Заўзятары на гульнях у Кубку Беларусі з удзелам „Старту“ (Ворша). Лічбы

Зображення
Стартаўцы правялі ўжо дзясяткі гульняў у нацыянальным кубку Беларусі. Час паглядзець, якія сустрэчы з удзелам Мальцаў выклікалі высокую зацікаўленасьць заўзятарскага асяродзьдзя, а якія не прывабілі на трыбуны шырокае публікі. Найбольшая колькасьць: 4500 (Тарпэда Жодзіна — Старт, першая сустрэча фіналу Кубку БССР 1971). Сустрэча скончылася для аршанцаў бясслаўна. Пры тых умовах ужо выхад у фінал быў для аршанцаў выдатным дасягненьнем. Кляса жодзінцаў у фінале выявілася вышэйшай за нашу — 4:0. Найменшая колькасьць: 50 (Будаўнік Капыль — Старт, 1/32 фіналу 2020/2021). Блакітна-чорныя без асаблівых праблемаў перагулялі капылянаў і пакрочылі ў наступную стадыю. Такім чынам, абодва найбольш і найменш наведаныя гульні блакітна-чорных у нацыянальным кубку прыпалі на гасьцявыя сустрэчы. А што ж у Воршы? Найменш „Старт“ сабраў у кубку-2006/07, калі на гульню стадыі 1/32 фіналу зь нясьвіскім „Верасам“ прыйшлі толькі 100 гледачоў. Аршанцы прагулялі 1:2 спадужнікам, якія тады выступалі на лігу выш...

Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Друць (Бялынічы) — Старт (Ворша) — 0:7

Зображення
Мальцы ўпэўнена крочаць у 1/16 фіналу Кубку Беларусі. Пасьля першай паловы вялі 2:0, ну а ў другой палове спадужнікі рассыпаліся. Друць (Бялынічы, Д3) — Старт (Ворша, Д2) — 0:7 20 траўня 2026. Бялынічы, стадыён у Ліпавым Гаі. 400 гледачоў. ДРУЦЬ: Юшкевіч, Дамброў, Вераб'ёў, Коласаў, Старавойтаў, Лыско, Маркаў (Казакоў, 61), Пінегаў, Куляшоў (Дзямідчык, 61), Марушкін (Зьвягаў, 53; Я.Клешчанок, 61)), А.Клешчанок (Дасевіч, 77). СТАРТ: Краўчанка, Тарбякоў, Стаін (Жалезьнікаў, 46), Дамброўскі (Рудзянок, 46), Пашкевіч, Кулеш (Беразун, 61), Воўчанка, Вехцеў (Ціхаміраў, 61), Камароў, Шалычаў (Булахаў, 71), Бардукоў. Голы: 0:1 — Воўчанка (38), 0:2 — Шалычаў (42), 0:3 — Вехцеў (53), 0:4 — Пашкевіч (57), 0:5 — Пашкевіч (58), 0:6 — Жалезьнікаў (74, з 11-м.), 0:7 — Пашкевіч (90+2). ЛІЧБЫ Іван Беразун у 127-ы раз выйшаў на поле ў складзе „Старту“. Ён дагнаў Аляксея Казарына, яны дзеляць 21-е месца ў сьпісе старажылаў клюбу. Максім Пашкевіч зрабіў першы хэт-трык у сваёй кар’еры за „Старт“. Агулам...

Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Друць (Бялынічы) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Нешта часта аршанцам выпадаюць два гады запар адныя й тыя ж спадужнікі. Глядзіце: у Кубках 2020/21 і 2021/22 два сэзоны запар на стадыі 1/32 фіналу мы сустракаліся з капыльскім „Будаўніком“, які на другі год ужо называўся проста „Капылём“. У абодвух выпадках удалося перамагчы — 3:1 і 4:0. У тым самым розыгрышы 2021/22 у наступнай фазе турніру блакітна-чорныя сустрэліся з „Гомлем“ і прагулялі 2:6. Налета ў той самай 1/16 зноў лёсаваньне падкінула нам „Гомель“, і тым разам аршанцы таксама вылецелі — 1:3. І вось цяпер — у Кубку 2025/26 і 2026/27 нам двойчы трапілася бялыніцкая „Друць“. Каманда й тады, і цяпер акурат перад сустрэчай з аршанцамі ўзначальвае табліцу першынства суседняе Магілёўскае вобласьці. Штопраўда, 16 траўня „Друць“ яшчэ сустрэнецца на сваім полі „Сэрвалюкс-Агра“, пачатак а 16:00. На мінулым тыдні абаронца „Друці“ Антон Вераб’ёў правёў 50-ы паядынак у ІІ лізе. Гуляў Антон і летась у Кубку з аршанцамі. А гэты розыгрыш бялыніцкая дружына пачала са ст...

Астравец — Старт (Ворша) — 1:2

Зображення
Ух! З „атамнікамі“ нам ніколі не бывае лёгка. Але гэтым разам дружына згуляла з клёкам, ведаючы, дзе што мае рабіць. Хаця абарона не заўсёды была маналітнай, але ў астравецкі дождж злавіў сваю гульню Арцём Валадзькоў, які некалькі разоў галавазломна ратаваў блакітна-чорных. На 7-й хвіліне Мікіта Вехцеў простым ударам з кутняга адкрыў лік, гол-цуд! 1:0! Затым аршанцам давялося перажываць — два разы запар у карнай зоне парушаў правілы Мікіта Тарбякоў, але Валадзькоў выцягнуў першы з двух карных! На 28-й хвіліне колішні гулец аршанцаў Мацьвей Каліноўскі не загнаў карны боц — Арцём Валадзькоў даў рады са стрэлам. Лік 1:1 захоўваўся да 61-й хвіліны, пакуль Дзьмітры Ціхаміраў не скарыстаўся памылкай астравецкага брамніка і абаронцаў — 2:1! Свайго аршанцы ўжо не прапусьцілі. Перамога! СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун, Ціхаміраў, Кулеш (Пашкевіч, 61), Воўчанка, Вехцеў, Жалезьнікаў (к) (Камароў, 90+1), Шалычаў, Рудзянок, Бардукоў. ЛІЧБЫ 35 шпурляроў згулялі за „Старт“ 100 і болей гульняў. П...

Астравец — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Астравец“ пачаў сэзон на школьную адзнаку „задавальняе“, дружына, як і стартаўцы, у сярэдзіне табліцы. Да 6-га туру аршанцы падыходзяць з запасам на 1 пункт большым за спадужніка. Апошнія гады „зялёна-белыя“ былі частым адрасам, куды ад слабых умоваў у „Старце“ шыбавалі гульцы. Да „ядравікоў“ свайго часу паехаў былы капітан стартаўцаў Уладзіслаў Знак, яшчэ некалькі гульцоў. У цяперашнім складзе клюбу, які ачольвае колішні трэнэр барысаўскага БАТЭ Іван Мігаль, двое былых гульцоў „Старту“ — Арцём Гонжураў (40 гульняў і 4 галы ў Воршы) і Мацьвей Каліноўскі (12/2). Каліноўскі гуляе ў аснове, Гонжураў выходзіць на замену. У папярэдняй сустрэчы „Астравец“ „гарэў“ у Пінску 0:2, аднак здолеў пазьбегчы паразы — 2:2. Аршанцы заслужана прагулялі „Слоніму“ 0:2. Дарэчы, заўважым, што абанэмэнты на гэты сэзон у Астраўцы каштуюць 60 рублёў, ільготныя для студэнтаў і пэнсіянэраў па 30 рублёў. Толькі сваю старонку ў сеціве астраўчане чамусьці занядбалі. У сацыяльных сетках пішуць, а во...

Старт (Ворша) — Слонім — 0:2

Зображення
На ўсю гульню сілы дружыне не хапіла, прапусьцілі на 77-й, а затым на 86-й. Прычым другі, „кантрольны” гол правёў былы шпурляр аршанцаў Марат Калінчанка. „Старт“. Камандны здымак 2026: Жалезьнікаў Глеб, Валадзькоў Арцём, Тарбякоў Мікіта, Пашкевіч Максім, Беразун Іван, Воўчанка Мікіта, Шалычаў Віталь, Стаін Даніла, Бардукоў Павал, Вехцеў Мікіта, Ціхаміраў Дзьмітры СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун, Ціхаміраў, Стаін (Дамброўскі, 89), Пашкевіч (Камароў, 73), Воўчанка, Вехцеў (Кулеш, 62), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ Упершыню за 11 гадоў стартаўцы не загналі голу ў хатняй сустрэчы са „Слонімам“. Сам лік паўтарыў вынік сустрэчы ў 2015-м, тады аршанцы таксама прагулялі 0:2. Лік 2:0 досыць папулярны ў сустрэчах аршанцаў і слонімцаў. За 39 асабістых спатканьняў ён быў зафіксаваны ўжо ў 8-ы раз. На рахунку „Старту“ 3 такія перамогі. Глеб Жалезьнікаў выйшаў на чыстае 15-е месца ў сьпісе старажылаў каманды. Ён правёў за яе 145-ы паядынак і апярэдзіў Аляксандра Саўчанкава і Міхаіла...