Публікації

Показано дописи з червень, 2026

Старт (Ворша) — Мінск-ІІ — 0:4

Зображення
Што тут скажаш, што тут раскажаш. Некалькі тураў таму Дзьмітры Суздальцаў гаварыў, што каманда будзе дадаваць, але выяўляецца, што толькі страчвае. Ягор Кудзінаў прыйшоў з "Астраўца", але на гэтую сустрэчу ня быў заяўлены. Нашай дружыны ўжо не хапае нават годна адказаць слабому "Мінску-ІІ", які й сёньня нічога не паказаў, проста мы былі неймаверна слабымі. Што ж, у статыстычных разьліках нам давядзецца падлічваць чарговыя рэкордныя сэрыі паразаў і прапушчаных галоў. Больш сказаць наконт гульні няма чаго. СТАРТ: Краўчанка, Тарбякоў, Беразун (Камароў, 62), Бабчанок, Стаін (Рудзянок, 30), Пашкевіч, Воўчанка (Булахаў, 81), Вехцеў (Кулеш, 62), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ У нашай каманды ўжо 6 гульняў безь перамог і 3 паразы запар. Іван Беразун правёў у кашулі "Старту" 133-і паядынак і апярэдзіў Андрэя Скараціна і Ўладзіслава Знака. Цяпер Іван ужо ў першай дваццатцы сьпісу старажылаў клюбу за ўсю гісторыю.

Старт (Ворша) — Мінск-ІІ. Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Складана нешта гаварыць большае за тое, што ўжо 5 гульняў наша каманда не перамагала. Апошні тур пра нечакана хуткі заняпад формы аршанцаў сьведчыць найбольш красамоўна — гасьцявая параза ў Асіповічах, дзе мясцовая каманда да таго набрала толькі 1 пункт у 11 турах. У дублёравага складу „Мінску“ ўсё яшчэ горай у табліцы, хаця ў мінулым туры пункты былі блізка — на сваім полі „месьцічы“ прагулялі пінскай „Хвалі“, што набірае тэмп, толькі 1:2. Прагуляць камандзе Сяргея Крата будзе чарговым правалам нашай дружыны, хочацца верыць, што гэтага не адбудзецца. У нашай каманды адсутнічае праз траўму Агееў, ня ўсё ў парадку зь Вехцевым і Ціхаміравым. Спадужнікі адлічваюць гісторыю ад Футбольнай школы майстэрства, паўсталай у 1954 годзе. Сёлета чырвона-сінія ўжо адсьвяткавалі 72-годзьдзе. Наш клюб старэйшы на тры гады і падобных буйных ператварэньняў не перажываў, заўсёды гуляючы за заводы і места. Сустрэча аршанцаў зь "Мінскам-ІІ" у 2025 годзе ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 2...

Асіповічы — Старт (Ворша) — 2:1

Зображення
Што ж, пагулялі трошку, пунктаў панабіралі, а цяпер можна зноў апускацца, ганьбіцца, чэзнуць у адрынцы. Калі стабільна набіраем пункты, трэба памятаць, што гэта ненадоўга. Прыехаць у госьці да каманды з апошняга месца з 1 набраным пасьля 11 сустрэчаў пунктам і заслужана прагуляць — вось нашае дзяжурства. Перагрэліся на сонцы? А што, Асіповічы гэта нейкае высакагор’е, дзе аршанцы гуляць непрызвычаеныя? Калі з кімсьмці асіповіцкія маглі здабыць першую перамогу, дык, вядома ж, з аршанцамі, якія „майстры“ саступаць падобным спадужнікам. „Асіповічы“ гулялі без аднаго з сваіх найлепшых гульцоў Лапіна, але нават у такім складзе перамаглі стартаўцаў. Наша каманда бяжыць, але не туды, пасуе, але абы як, б’е нятрапна. На гэтым тле бліскучы гол Бабчанка зь перадачы Жалезьнікава на 62-й хвіліне выглядае адно высокай ноткай у фальшывай мэлёдыі. Тарбякоў зноў нязграбны ў карнай і прывозіць 11-мэтровы. Валадзькоў, цудоўна гуляючы на рысе, зноў катастрафічны на выхадзе — гэта ня першы падобны прапушча...

Асіповічы — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Справы абодвух клюбаў, як і летась, так сабе. Аршанцы прынамсі набралі 11 пунктаў, але за апошнія туры спусьціліся з 5-а месца на 14-е. Асіпаўчане дагэтуль не здабылі ніводнай перамогі і агулам набралі толькі 1 пункт. Гэта яўна прэтэндэнт на вылет у ІІ лігу, калі нічога ня зьменіцца і калі ўзімку будзе працаваць спартовы падыход. Мноства гульцоў, якія выйдуць на поле ў туры, добра знаёмыя паміж сабою і гулялі за абодва калектывы. Неяк пайшло, што нашы каманды маюць добрыя адносіны на роўні кіраўнікоў, і таму ўзаемныя пераходы ў апошнія гады не былі рэдкасьцю. Напрыклад, за «Асіповічы» раней гулялі Глеб Жалезьнікаў, Арцём Валадзькоў, Максім Пашкевіч, Даніла Стаін. Браму «зялёна-белых» цяпер бароніць Максім Макараў, які нядаўна выступаў за «Старт». Праўда, у Асіповічах ён не асноўны брамнік і правёў у гэтым першынстве толькі 2 сустрэчы. № 1 у дружыне ёсьць Рустам Гурыновіч. Вітаньні ўсім стартаўцам на сьвеце з баўґарскага Плоўдыву! ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 20 чэрвеня 75 гадоў т...

Старт (Ворша) — Ліда — 1:2

Зображення
Максім Пашкевіч у 11-м туры зьмяніў гульнявы нумар з 16 на 3, але гэта не перашкодзіла яму зноў агадаць браму спадужнікаў — гэтым разам „Ліды“. Гэта адбылося на 66-й хвіліне. Але ў канцы сустрэчы лідзяне ўсё ж даціснулі нас і загналі пераможны гол. Надта пасіўна ў тым эпізодзе выглядаў Тарбякоў. Але было б несправядлівым назваць яго і не сказаць, што недастаткова востра і вынаходліва паказала сябе наша сярэдняя лінія. А галоўнае вынік — ён незадавальняльны. У сустрэчы зь „Лідай“ каманда змагалася за тры пункты, а ў выніку не набрала ніводнага. А цяпер мае толькі 2 пункты ад зоны вылету, хаця гэты тэрмін у І лізе даволе ўмоўны, прызнаем. СТАРТ: Валадзькоў, Пашкевіч, Тарбякоў, Беразун (Камароў, 86), Стаін, Кулеш (Бабчанок, 57), Воўчанка, Вехцеў, Жалезьнікаў, Шалычаў, Бардукоў. ЛІЧБЫ Аршанцы прагулялі лідзянам трэці хатні паядынак запар і чацьверты запар агулам. Апошнія тры на гэты момант галы стартаўцаў загнаў адзін шпурляр — Максім Пашкевіч. Агулам ён загнаў ужо 7 галоў у 10 паядынках з...

Старт (Ворша) — Ліда. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ „Ліда“ крыху вышэй за „Старт“ у табліцы, чырвона-белыя маюць 14 пунктаў і 9-е месца, аршанцы 11 і 13-е. Каманда Аляксея Дабравольскага, як і нашая, не вызначаецца стабільнасьцю выступаў, таму чакаць ад яе можна чаго хочаш. У складзе лідзянаў гуляе злучны Аляксей Чарнадараў, былая зорка стартаўцаў. Сёлета ён правёў за „Ліду“, у якіх загнаў 3 галы і аддаў 5 перадачаў — гэта адзін з найвыніковейшых гульцоў І лігі. Аляксей носіць у „Лідзе“ кашулю з № 10 і зазвычай займае месца справа пад нападнікам. Але апошнія гульні ён прапусьціў, бо траўмаваўся. Лідзкі трэнэр аддае перавагу пошыхту 4-2-3-1. Нядаўна лідзяне ўчынілі „перастрэлку“ са „Смаргонямі“, згуляўшы 4:4. Наогул, каманда адкрытая — не агадвала толькі ў прагулянай 0:2 сустрэчы з „Паперапрамам“, у астатніх жа гульнях і сама заганяла галы, і прапускала. Таму цікава, якую схему прапануе на сустрэчу стартаўцам Дзьмітры Суздальцаў. Закрытай гульні не выпадае чакаць, што для нас, мабыць, і добра. Лідзкі „Вымпэл“ у 1963 годзе...

Узнагароджаньне юнацкай каманды „Старту“ (да 17) за перамогу ў І лізе

Зображення
Адбылося ўзнагароджаньне юнацкай каманды „Старту“ (да 17), якая перамагла ў І лізе.  Прозьвішчы ўсіх гульцоў: Арцём Аўсюк, Антон Аўсюк, Даніл Бабко, Назар Барабанаў, Кірыла Дудаль, Аляксандар Ярмоленка, Іван Карманаў, Глеб Капітанаў, Арцём Кашалеўскі, Павал Краеўскі, Мацьвей Кучынскі, Мікіта Ларывонаў, Станіслаў Макарэвіч, Уладзіслаў Мітрафанаў, Арцём Сідаровіч, Ігнат Сітаў, Арцём Цэван, Дзьмітры Чаравухін, Ягор Сьцяпанаў, Арцём Мацюшэвіч, Цімур Шутаў. Відэа Больш здымкаў — у матэрыяле „Аршанскай газеты“.

Стары ліст Рувіма Аўцына з прыкладзенымі пратаколамі

Зображення
На стадыёне ў час гульні сярод спагадачоў мала хто здагадваецца, што зробяць пасьля гульні арбітры. Запоўняць пратакол ! Для большасьці заўзятараў гэтая рэч невядомая, яны бачылі яе толькі ў скарочанай форме на адмысловых бачынах у Сеціве. Для журналістаў зазвычай гэта дакумэнт-аднадзёнка — выкарыстаць пры рыхтаваньні артыкулу да публікацыі. Затое для гісторыкаў ножнага шпурляку пратакол можа праліць сьвятло на факты, запоўніць статыстычныя прагалы, зьняць фарбу фанабэрыі вэтэрана з сапраўдных падзей. Дасьледнікі гісторыі БССР сутыкаліся з тым, што ў архівах рознага роўню няма соцень пратаколаў сустрэчаў у 1960-я, 1980-я гг. Ёсьць страх, што іх папросту выкінулі на сьметнік. Ґазэтныя публікацыі ня могуць запоўніць столькі прагалаў. Так што калі вы ня бачыце, напрыклад, у нашай кнізе аўтараў аршанскіх галоў і складу, гэта ня значыць, што мы забыліся іх упісаць — іх папросту не захавалі архівы… 🔬 ліст Рувіма Аўцына ў Менск, да якога ён дадаў пратаколы пераходных сустрэчаў „Працы“ і „Ля...

У Доўбізьне Глеб Жалезьнікаў правёў 150-ы паядынак за клюб

Зображення
Гэта 15-е месца за ўсю гісторыю каманды. Віншуем, Глебе! Для злучнага цяперашні адрэзак ужо чацьверты ў кар’еры ў родным месьце, раней ён выступаў у „Старце“ ў 2017, 2018-2022, 2024. Сёлета Глеб ужо капітан каманды, як калісьці капітанам быў і ягоны бацька Алег Жалезьнікаў . Да бацькі Глебу засталося згуляць 95 сустрэчаў, бо ў Алега 245 паядынкаў і 4-е месца ў сьпісе стартаўскіх старажылаў.

Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша) — 1:1

Зображення
Камэнтатары зноў бавяцца ў пералік момантаў, а нас цікавіць лік на ўлікоўніку. У нейкі час цягам паядынку каманда Дзьмітрыя Суздальцава паставіла на нічыю, асаблівую боязь у нас выклікалі, натуральна, заключныя 20 хвілінаў паядынку, калі нашая дружына звычайна застаецца „без батарэек“. Але тут аршанцы вытрымалі, ды яшчэ некалькі разоў істотна пагражалі браме гаспадароў. Так што няхай бавяцца ў валоданьне шпурляком, тэрыторыяй, а лічбы на ўлікоўніку, і яны паказваюць 1:1. Гол нашы правялі вельмі хуткі, ужо на 4-й хвіліне Максім Пашкевіч агадаў браму гаспадароў зь перадачы Мікіты Вехцева. Стартаўцы сьвядома абралі гульню другім нумарам, і яна не выглядала безнадзейна. Ёсьць пытаньні да асобных пазыцыяў і канкрэтных дзеяньняў, але адзін пункт стартаўцы заслужылі. СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун, Стаін, Пашкевіч, Кулеш (Бабчанок, 65), Воўчанка, Вехцеў, Жалезьнікаў (к) (Камароў, 90+4), Шалычаў, Бардукоў. Палова момантаў „Нівы“ ў гульні — стрэлы з добрых пазыцый па вераб’ях, так што ня ...

Роўна 90 гадоў таму, 6 чэрвеня 1936 году, пачалося першынство БССР

Зображення
Адно зь першых, дзе брала ўдзел аршанская каманда. Зладзіць савецкае першынство ўлады дазволілі толькі пасьля таго, як ножны шпурляк прайшоў „высокую ўхвалу“ Сталіна з паказам на Краснай плошчы ў Маскве. Гэта дапамагло й ладзіць першынствы рэспублік, сярод іншых Беларусі. Каманды падзялілі на дзьве групы, прычым слова „група“ адпавядала найчасьцей ужыванаму сёньня „ліга“. Зборная Воршы трапіла ў ІІ групу — з Полацкам, Магілёвам, Слуцкам, Жлобінам, Мазыром, Заслаўем і Дзяржынскам (Койданавым). Склад дружыны: Захараў, Чэлашаў, Белавусаў, Крэпчынскі, Сяргееў, Маеўскі, Бараноўскі, Шацкі, Львоў, Жмуркін, Скуратовіч, Чувалаеў, Філіпаў. Каманду ўзначальваў прадстаўнік Раённага спартова-фізкультурнага камітэту (РСФК) Дабравольскі. Падобна, што ён жа ў тыя гады выступаў і за зборную Воршы ў сетцы. Спаборніцтвы пачаліся 6 чэрвеня, калі аршанцы гулялі з палачанамі, і завяршыліся 6 ліпеня фінальным паядынкам камандаў Магілёва і Барысава. Перамогу атрымалі барысаўчане — 3:2. Якое месца занялі арш...

Фэльетон пра цэнтральны стадыён 80 гадоў таму

Зображення
80 гадоў таму, у 1946-м Аршанскі мескі савет паабяцаў пасьляваеннае аднаўленьне цэнтральнага стадыёну Воршы . Нацысты ў вайну разбурылі яго, але ў 1945-м аршанцы паставілі на ім брамы і правялі спаборніцтвы ў лёгкай атлетыцы. Што атрымлівалася — пісала ў 1953-м ґазэта „Ленінскі прызыў“ у рубрыцы „Аршанская рэпка“. Чытаем пра гаротны стан спраў, але сёе-тое даведваемся. Аўтар фэльетону, створанага паводле „Фізкультурніка Беларусі“, падпісаны як „А.Баранаў“, сьцьвярджаў, што на полі пасьвіліся каровы, а пастух забараніў дзецям гуляць. Пазьней тут садзілі бульбу і рэпу, а ў час гаспадараньня ДСТ „Праца“ агароджу паламалі, і на поле сталі хадзіць козы. Яшчэ перад вайною сюды вяла арка з надпісам „Гарадскі стадыён“ (невядома, якой мовай і якім правапісам — здымак не захаваўся, таму падаем, як у тэксьце). Важны факт — тут перад вайною ўсталявалі другі ў Беларусі стралковы стэнд! Фэльетон бэсьціў старшыню Аршанскага выканкаму Кудзінава і загадчыка спартовым сэктарам Саковіча за абыякавасьц...

Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Пасьля дзевяці тураў „Ніва“ мае 13 пунктаў, „Старт“ 10. Па паразе зь менскім СКА-1938 у папярэднім туры галоўны трэнэр нашай каманды Дзьмітры Суздальцаў адзначаў, што ідзе „з высока ўзьнятай галавой“. Словы паўабаронцы Бардукова падобныя да трэнэрскіх, наракаюць на рэалізацыю, але абяцаюць дадаваць і цешыць заўзятараў вынікамі. З кім, як не з суседам у табліцы паказаць свой поступ? На двары 10-ы тур і час паказваць, на што каманда сапраўды здольная. Дзьве запар паразы, няхай і ад рэяводаў табліцы, нікога ня ўсьцешылі. У Доўбізьне аршанцы мусяць набіраць тры пункты, іначай думкі пра месца ў першай палове табліцы так і застануцца словамі. У доўбізьненскім калектыве няма гульцоў, якія раней выступалі за „Старт“, затое ёсьць тыя, хто раней прыносіў аршанцам непрыемнасьці ў складзе як „Нівы“, гэтак і іншых клюбаў. Узначальвае каманду Павал Яўсеенка, вядомы ў мінулым абаронца клюбаў Вышняе лігі жодзінскага „Тарпэда“, „Гомлю“ і іншых. Дзьмітрыю Суздальцаву і Васілю Дзятлаву ёс...

90 гадоў таму. Сустрэча „Дынама“ — „Лякаматыў-ІІ“ на Прафінтэрне

Зображення
Рыхтык 90 гадоў таму, 3 чэрвеня 1936 году, у парку „Дынама“ (Прафінтэрн) ў самым цэнтры Воршы „Дынама“ перамагло ў паядынку першынства Аршанскага раёну „Лякаматыў-ІІ“ 5:1. Гэта быў рэванш дынамаўцаў за паразу ад першай дружыны чыгуначнікаў 0:2. Цяпер на гэтым месцы невялічкі парк, на якім месьціцца дзіцячы садок № 4. Пра старое поле Поле ўзімку Поле ўлетку

Сьпіс наведаных музэяў і выставаў

Зображення
Спартовыя музэі, якія ўдалося наведаць або прынамсі паглядзець пра іх падрабязнае відэа, каб асягнуць маштаб музэю. Натуральна, месцы ў сьпісе ад лепшага да горшага — суб’ектыўныя, пагатоў спэцыфіка розная. Хоць пры складаньні ня ўлічваліся сымпатыі і антыпатыі да пэўных колераў, а выключна напаўненьне музэю, падача матэрыялу, паўната ўспрыманьня гісторыі каманды/спорту. Агулам па стане на красавік 2026 году: 33 музэі, заля і выстава. Калі вы наведалі які-небудзь спартовы музэй і хочаце падзяліцца здымкамі, інфармацыяй і ўражаньнямі — ласкава запрашаем.  Лістуйце на orshafans@gmail.com . Тарына (Турын) https://t.me/orshafans/20842 Чарлтан Атлетык (Лёндан) https://t.me/orshafans/21291 Атлетыка (Мадрыд) https://t.me/orshafans/10377 Бэнфіка (Лісабон) https://t.me/orshafans/17161 Музэй футболу на стадыёне «Сэнтэнар’ё» (Монтэвідэо) https://www.youtube.com/watch?v=2jVKHqTsUao&list=WL&index=25&t=2s Музэй спо...