Публікації

Показано дописи з жовтень, 2025

Паперапрам (Гомель) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Гомельскую дружыну ўзначальвае колішні трэнэр аршанцаў Ігар Чумачэнка. „Паперапрам“ мае 52 пункты і яшчэ захоўвае шанцы падняцца ў Вышнюю лігу. Аршанцы працягваюць тануць, наша каманда зазнала 8 запар паразаў і ад чэрвеня не перамагала. У першым коле, дарэчы, „Старт“ прагуляў „Паперапраму“ на сваім полі 0:3. У складзе гамельчукоў тры шпурляры, якія выступалі раней у „Старце“. Гэта „Стартавец году-2018“ брамнік Дзяніс Садоўскі, абаронца Сіно Абсамадаў і паўабаронца Марат Калінчанка. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 2 лістапада 2014-а году „Старт“ згуляў дома ўгнічыю з „Баранавічамі“ 1:1. Гол у нашай каманды агадаў Віталь Данілкоў на 79-й хвіліне. У канцы сэзону і баранавіцкія, і аршанскія шпурляры падняліся з ІІ лігі ў І лігу. Цяпер аршанцы блізкія да вылету, а „Баранавічы“ ўпершыню ў сваёй гісторыі могуць падняцца ў эліту. ЯК БЫЛО? Гэта будзе шосты паядынак дружынаў у гісторыі. Аршанцы толькі сёлета ўпершыню саступілі гэтаму спадужніку. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Паперпрам“:...

Старт (Ворша) — Гомель-ІІ — 1:3

Зображення
Адзіны гол з кары загнаў Дзьмітры Тамэла на 25-й хвіліне. Усё вельмі сумна ў камандзе. Але нават пры сэрыі з 8 запар паразаў мы яшчэ так і не апусьціліся ў зону вылету. Стартаўцы маюць +1 пункт ад „Асіповічаў“ і +2 ад „Слоніму“. СТАРТ: Краўчанка, Іршаў, Лавал (Жэстараў, 52), Салімаў, Тамэла, Воўчанка (Пунінскі, 76), Гонжураў, Селязьнёў, Ціханаў, Чакур, Беразун.

Старт (Ворша) — Гомель-ІІ. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Гамельчукі набралі 25 пунктаў, аршанцы толькі 19. Наша каманда працягвае змаганьне за выжываньне, і ўжо ў гэтым туры, у выпадку паразы ад дублёраў „Гомлю“ і перамогі „Слоніма“ апусьцяцца ў зону вылету. Сем запар паразаў гэта ня жарты. У першым коле гамельчукі і аршанцы сустрэліся ў Добрушы, „Старт“ перамог 5:2. Хто мог падумаць, што пройдуць чатыры месяцы, а тая перамога так і будзе апошняй для аршанцаў?! Абы ня ў цэлым сэзоне. Варта захаваць месца ў І лізе. І перамога ў найбліжэйшым паядынку вельмі таму паспрыяе. Хоць гуляць давядзецца без аднаго з ключавых гульцоў абароны Тайсіра Адамчыка, які ў мінулым туры атрымаў выдаленьне. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 26 кастрычніка 1951 году адбыўся першы вядомы гісторыі на цяперашні момант паядынак будучага „Старту“, а тады яшгчэ „Працы“. Блакітна-чорныя ў першым пераходным паядынку разграмілі аршанскі ж „Лякаматыў“ 4:1. Галы заганялі Крэль-2, Красоўскі і Гатвецкі, у „чыгуначнікаў“ браму агадаў Разумаў. У паўторнай сустрэчы праз два дні ...

Дынама-ІІ (Менск) — Старт (Ворша) — 2:0

Зображення
16-я гульня запар безь перамогі, 7-я запар параза, 3-ю запар гульню не агадваем браму спадужнікаў. Суцэльнае фіяска. СТАРТ: Макараў, Іршаў, Лавал (Бажанаў, 83), Адамчык, Жэстараў (Чакур, 46), Расолька, Тамэла, Бабчанок, Селязьнёў (Воўчанка, 57), Ціханаў (Гонжураў, 57), Пунінскі (Салімаў, 83).

„Кацюша“ стартуе ў І лізе

Зображення
Першы тур аршанкі прапускалі, а цяпер адправяцца ў Гародню, дзе 18-19 кастрычніка правядуць два паядынкі. Спачатку ў суботу, а 17:00 зь ДзЮСШ ВК „Берасьце“, а на наступны дзень апоўдні з другім складам валейбалістак гарадзенскага „Камунальніка“. Зычым камандзе посьпехаў у новым сэзоне!

Дынама-ІІ (Менск) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Дынамаўцы маюць 28 пунктаў і на 9 пунктаў апярэджваюць аршанцаў. У папярэднім туры менчукі прапусьцілі толькі адзін гол ад „Белшыны“, якая змагаецца за выхад у Вышнюю лігу. Аршанцы ж былі з той „Белшынай“ далёкімі ад мінімальнай паразы. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 25 гадоў таму, 18 кастрычніка 2000 году стартаўцы прагулялі ў Гомлі ЗЛіНу 1:4. Адзіны гол у складзе аршанцаў быў на рахунку Жыгірава. 10 гадоў таму ў гэты дзень аршанцы на сваім полі прагулялі „Гарадзеі“ 0:4. ЯК БЫЛО? Свайго часу аршанцы сустракаліся з камандай „Дынама-Юні“, створанай адмыслова пад рыхтаваньне рэзэрвы асноўнай дынамаўскай дружыны. У складзе той каманды ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе асновы. „Дынама-ІІ“ — проста дубаль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыс...

Старт (Ворша) — Баранавічы — 0:2

Зображення
Вельмі старанная гульня ад нашай каманды. Форма і матывацыя, вядома, адрозьніваюцца. Акрамя таго, судзьдзі прызначылі "левы" 11-мэтровы ў нашу браму, зь якога "Баранкі" адкрылі лік. Расолька падаў на траву і не гуляў рукою. Цырк ад арбітраў другі паядынак запар, і нашая каманда, без таго слабая, цярпіць несправядлівасьць. Агулам жа "Баранавічы" заслужылі вікторыю, але яна далася гасьцям зусім ня так лёгка. Стартаўцы мелі магчымасьці зраўнаць лік пры 0:1. Але ў вныіку прагулялі 0:2, крыўдна. Працягваем змагацца за выжываньне. "Баранавічы" перамаглі ў Воршы ўпершыню за апошнія шэсьць гульняў. Нашай камандзе можна сказаць "дзякуй" за стараннасьць і нельга папракнуць у бязвольнасьці. Макс Жэстараў у атачэньні праціўнікаў СТАРТ: Макараў, Іршаў, Адамчык, Жэстараў (Нэджы, 88), Расолька (к) (Салімаў, 81), Бабчанок, Селязьнёў, Ціханаў, Чакур, Беразун (Гонжураў, 88), Пунінскі. Здымкі

Старт (Ворша) — Баранавічы. Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Галоўнай нечаканасьцю гэтага сэзону ў І лізе стаў поступ „Баранавічаў“. Чырвона-сінія могуць упершыню ў гісторыі прабіцца ў Вышнюю лігу краіны. Больш за тое — яны апярэджваюць такіх „зуброў“ як „Дняпро“ і „Белшына“, займаючы першае месца ў табліцы. І набралі на 40 пунктаў болей за „Старт“, чаго, здаецца, ніколі не было. Тут, вядома, грае ролю і правальнае выступленьне аршанскай каманды. Нашы шпурляры не перамагалі з чэрвеня і ўсё глыбей падаюць на дно. Перад камандай застаецца цалкам рэальнай магчымасьць вылету ў ІІ лігу. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 5 гадоў таму (2020) 11 кастрычніка стартаўцы ў паядынку першынства Беларусі прагулялі дома гомельскаму „Лякаматыву“ 0:2. ЯК БЫЛО? Каманды — даўныя спадужнікі, яны шмат сустракаліся ў першынстве БССР, і з наступленьнем Незалежнасьці не перасталі. У першым коле сёлетняга першынства баранавіцкія шпурляры спынілі сэрыю з трох запар сухіх паразаў ад аршанцаў. Прычым зрабілі гэта з эфэктнай разгромнай перамогай. Падрахунак процістая...

Белшына (Бабруйск) — Старт (Ворша) — 3:0

Зображення
Зноўку прагулялі. Тут усё чакалася, бабруйчане яшчэ спадзяюцца ўскочыць у вагон Вышняе лігі. Быў адцінак гульні, калі мы маглі адгуляцца і пазмагацца за пункт прынамсі. Але ўсё перакрэсьлілі судзьдзі, якія не зафіксавалі па-за гульнёй у гэтым эпізодзе. Нападнік „Белшыны“ Голуб часткай цела ўжо быў на чужой палове поля. Але брыгада Палтаржыцкі, Пакулін, Хомчанка, відаць, вельмі „любяць“ Воршу, і такіх становішчаў не паказваюць. Пакуль палтаржыцкія і навумавы будуць судзіць як нічога ніякага, ровень І лігі будзе працягваць падзеньне. З нашай дружынай усё вельмі сумна. Нават ня ведаем што яшчэ казаць. СТАРТ: Макараў, Бажанаў (Салімаў, 46), Іршаў, Адамчык, Жэстараў (Адыгезалзадэ, 70), Расолька (к), Тамэла, Бабчанок, Селязьнёў (Гоманаў, 84), Чакур (Башун, 84), Пунінскі (Беразун, 30). Здымкі

Тэхнічная параза ад АБФФ

Зображення
Дружыне прыляцела тэхнічная параза 0:3 (-:+) за няправільнае правядзеньне заменаў. На полі апынуліся чацьвёра расейцаў, што парушае рэглямэнт. Для Воршы гэта не зьмяняе нічога, мы й на полі там пунктаў не набралі. Яшчэ клюб чакае штраф у 420 рублёў. Але гэта нагода паглядзець, калі апошнім разам нашай камандзе залічвалі тэхнічную паразу. За ўсю гісторыю „Старту“ залічылі тэхнічную паразу на рэспубліканскім роўні ўпершыню! Агулам жа тэхнічная параза ў нашай гісторыі была адна. У 1993 годзе „Лягмаш“ не зьявіўся на паядынак першынства Воршы супраць „Лёсу“ з Барані. Цікава, што ў наступным годзе на гульню мескага першынства супраць „Лягмашу“ (які выступаў ужо тады з постфіксам „Юні“) не прыйшоў ужо „Лёс“. Яшчэ аднойчы наша каманда зьнялася пасьля 8 тураў. Было гэта ў першынстве 1964 году, на той момант „Машынабудаўнік“, як называлася наша каманда, займала апошняе, 8-е месца.