Старт (Ворша) — Гомель-ІІ. Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Гамельчукі набралі 25 пунктаў, аршанцы толькі 19. Наша каманда працягвае змаганьне за выжываньне, і ўжо ў гэтым туры, у выпадку паразы ад дублёраў „Гомлю“ і перамогі „Слоніма“ апусьцяцца ў зону вылету. Сем запар паразаў гэта ня жарты. У першым коле гамельчукі і аршанцы сустрэліся ў Добрушы, „Старт“ перамог 5:2. Хто мог падумаць, што пройдуць чатыры месяцы, а тая перамога так і будзе апошняй для аршанцаў?! Абы ня ў цэлым сэзоне. Варта захаваць месца ў І лізе. І перамога ў найбліжэйшым паядынку вельмі таму паспрыяе. Хоць гуляць давядзецца без аднаго з ключавых гульцоў абароны Тайсіра Адамчыка, які ў мінулым туры атрымаў выдаленьне.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
26 кастрычніка 1951 году адбыўся першы вядомы гісторыі на цяперашні момант паядынак будучага „Старту“, а тады яшгчэ „Працы“. Блакітна-чорныя ў першым пераходным паядынку разграмілі аршанскі ж „Лякаматыў“ 4:1. Галы заганялі Крэль-2, Красоўскі і Гатвецкі, у „чыгуначнікаў“ браму агадаў Разумаў. У паўторнай сустрэчы праз два дні была нічыя 1:1, і машынабудаўнікі здабылі права выступаць за гонар Воршы на першынство рэспублікі. Гістарычныя дні для ўсіх стартаўцаў!
ЯК БЫЛО?
Гэтаму спадужніку мы яшчэ не прагульвалі. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Гомель-ІІ“*: 5 сустрэчаў, +4=1-0, 16-6
2004 Старт — Гомель-СДзЮШАР* — 4:2
2004 Гомель-СДзЮШАР — Старт — 1:4
2010 Гомель-ІІ — Старт — 0:2
2010 Старт — Гомель-ІІ — 1:1
2025 Гомель-ІІ — Старт — 2:5
*у спадужніка пазначаная назва на момант гульні
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў Воршы ў нядзелю, 26 кастрычніка. Пачатак а 15-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар