Белшына (Бабруйск) — Старт (Ворша) — 3:0

Зноўку прагулялі. Тут усё чакалася, бабруйчане яшчэ спадзяюцца ўскочыць у вагон Вышняе лігі. Быў адцінак гульні, калі мы маглі адгуляцца і пазмагацца за пункт прынамсі. Але ўсё перакрэсьлілі судзьдзі, якія не зафіксавалі па-за гульнёй у гэтым эпізодзе. Нападнік „Белшыны“ Голуб часткай цела ўжо быў на чужой палове поля. Але брыгада Палтаржыцкі, Пакулін, Хомчанка, відаць, вельмі „любяць“ Воршу, і такіх становішчаў не паказваюць. Пакуль палтаржыцкія і навумавы будуць судзіць як нічога ніякага, ровень І лігі будзе працягваць падзеньне.



З нашай дружынай усё вельмі сумна. Нават ня ведаем што яшчэ казаць.


СТАРТ: Макараў, Бажанаў (Салімаў, 46), Іршаў, Адамчык, Жэстараў (Адыгезалзадэ, 70), Расолька (к), Тамэла, Бабчанок, Селязьнёў (Гоманаў, 84), Чакур (Башун, 84), Пунінскі (Беразун, 30).


Здымкі




Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку