Старт (Ворша) — Баранавічы. Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ
Галоўнай нечаканасьцю гэтага сэзону ў І лізе стаў поступ „Баранавічаў“. Чырвона-сінія могуць упершыню ў гісторыі прабіцца ў Вышнюю лігу краіны. Больш за тое — яны апярэджваюць такіх „зуброў“ як „Дняпро“ і „Белшына“, займаючы першае месца ў табліцы. І набралі на 40 пунктаў болей за „Старт“, чаго, здаецца, ніколі не было. Тут, вядома, грае ролю і правальнае выступленьне аршанскай каманды. Нашы шпурляры не перамагалі з чэрвеня і ўсё глыбей падаюць на дно. Перад камандай застаецца цалкам рэальнай магчымасьць вылету ў ІІ лігу.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
5 гадоў таму (2020) 11 кастрычніка стартаўцы ў паядынку першынства Беларусі прагулялі дома гомельскаму „Лякаматыву“ 0:2.
ЯК БЫЛО?
Каманды — даўныя спадужнікі, яны шмат сустракаліся ў першынстве БССР, і з наступленьнем Незалежнасьці не перасталі. У першым коле сёлетняга першынства баранавіцкія шпурляры спынілі сэрыю з трох запар сухіх паразаў ад аршанцаў. Прычым зрабілі гэта з эфэктнай разгромнай перамогай. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Баранавічы“*: 48 сустрэчаў, +22 =13 −13, 67-56
1952 Харчавік — Старт — 2:0
1952 Харчавік — Старт — 4:0
1966 Старт — Тэкстыльнік — 2:0
1966 Тэкстыльнік — Старт — 1:1
1969 Тэкстыльнік — Старт — 1:3
1969 Старт — Тэкстыльнік — 0:0
1973 Лякаматыў — Старт — 3:2
1973 Старт — Лякаматыў — 3:1
1975 Старт — Лякаматыў — 1:1
1975 Лякаматыў — Старт — 0:1
1976 Лякаматыў — Старт — 1:1
1976 Старт — Лякаматыў — 1:1
1977 Старт — Лякаматыў — 2:0
1977 Лякаматыў — Старт — 1:2
1978 Лякаматыў — Старт — 1:3
1978 Старт — Лякаматыў — 1:0
1982 Лякаматыў — Старт — 1:1
1982 Старт — Лякаматыў — 3:0
1993/94 Старт — Мэтапол — 3:1
1993/94 Мэтапол — Старт — 2:0
2005 Старт — Баранавічы — 1:3
2005 Баранавічы — Старт — 6:1
2012 Баранавічы — Старт — 0:0
2012 Старт — Баранавічы — 1:0
2013 Старт — Баранавічы — 1:2
2013 Баранавічы — Старт — 1:0
2014 Баранавічы — Старт — 1:2
2014 Старт — Баранавічы — 1:1
2015 Баранавічы — Старт — 5:1
2015 Старт — Баранавічы — 0:0
2016 Баранавічы — Старт — 0:1
2016 Старт — Баранавічы — 3:1
2017 Старт — Баранавічы — 0:0
2017 Баранавічы — Старт — 1:1
2018 Баранавічы — Старт — 0:1
2018 Старт — Баранавічы — 1:3
2019 Старт — Баранавічы — 0:0
2019 Баранавічы — Старт — 0:2
2021 Старт — Баранавічы — 2:1
2021 Баранавічы — Старт — 0:3
2021 Баранавічы — Старт — 1:1
2022 Баранавічы — Старт — 2:1
2022 Старт — Баранавічы — 3:1
2023 Баранавічы — Старт — 3:2
2023 Старт — Баранавічы — 1:0
2024 Старт — Баранавічы — 4:0
2024 Баранавічы — Старт — 0:2
2025 Баранавічы — Старт — 5:1
*у баранавіцкай каманды напісаная назва на згаданы сэзон.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў Воршы ў суботу, 11 кастрычніка і пачнецца а 14:00.
Коментарі
Дописати коментар