Паперапрам (Гомель) — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Гомельскую дружыну ўзначальвае колішні трэнэр аршанцаў Ігар Чумачэнка. „Паперапрам“ мае 52 пункты і яшчэ захоўвае шанцы падняцца ў Вышнюю лігу. Аршанцы працягваюць тануць, наша каманда зазнала 8 запар паразаў і ад чэрвеня не перамагала. У першым коле, дарэчы, „Старт“ прагуляў „Паперапраму“ на сваім полі 0:3.


У складзе гамельчукоў тры шпурляры, якія выступалі раней у „Старце“. Гэта „Стартавец году-2018“ брамнік Дзяніс Садоўскі, абаронца Сіно Абсамадаў і паўабаронца Марат Калінчанка.




ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

2 лістапада 2014-а году „Старт“ згуляў дома ўгнічыю з „Баранавічамі“ 1:1. Гол у нашай каманды агадаў Віталь Данілкоў на 79-й хвіліне. У канцы сэзону і баранавіцкія, і аршанскія шпурляры падняліся з ІІ лігі ў І лігу. Цяпер аршанцы блізкія да вылету, а „Баранавічы“ ўпершыню ў сваёй гісторыі могуць падняцца ў эліту.


ЯК БЫЛО?

Гэта будзе шосты паядынак дружынаў у гісторыі. Аршанцы толькі сёлета ўпершыню саступілі гэтаму спадужніку. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Паперпрам“: 5 сустрэчаў, +2=2-1, 9-10


2023 Старт — Паперапрам — 2:2

2023 Паперапрам — Старт — 2:2

2024 Старт — Паперапрам — 1:0

2024 Паперапрам — Старт — 3:4

2025 Старт — Паперапрам — 0:3


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак адбудзецца ў Гомлі, у нядзелю, 2 лістапада на штучным траўніку стадыёну „Лякаматыў“. Пачатак а 15-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3