Дынама-ІІ (Менск) — Старт (Ворша). Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Дынамаўцы маюць 28 пунктаў і на 9 пунктаў апярэджваюць аршанцаў. У папярэднім туры менчукі прапусьцілі толькі адзін гол ад „Белшыны“, якая змагаецца за выхад у Вышнюю лігу. Аршанцы ж былі з той „Белшынай“ далёкімі ад мінімальнай паразы.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

25 гадоў таму, 18 кастрычніка 2000 году стартаўцы прагулялі ў Гомлі ЗЛіНу 1:4. Адзіны гол у складзе аршанцаў быў на рахунку Жыгірава.


10 гадоў таму ў гэты дзень аршанцы на сваім полі прагулялі „Гарадзеі“ 0:4.


ЯК БЫЛО?

Свайго часу аршанцы сустракаліся з камандай „Дынама-Юні“, створанай адмыслова пад рыхтаваньне рэзэрвы асноўнай дынамаўскай дружыны. У складзе той каманды ў Воршу прыяжджалі такія будучыя легенды як Аляксандар Глеб, Віталь Валадзянкоў, іншыя выхаванцы знакамітай дынамаўскай школы, якія рыхтаваліся на замену аршанцу Пятру Качуру, які блішчэў у асноўным складзе асновы. „Дынама-ІІ“ — проста дубаль, хоць яго сутнасьць як другой каманды менчукоў ясная. Таму паспрабуем правесьці паралелі і вывесьці статыстыку гульняў аршанцаў з „Дынама-Юні“. Цікава, што часта каманды гулялі паміж сабой зь лікам 1:1. У першым коле Ціханаў і Жэстараў загналі дынамаўцам па голе, і аршанцы перамаглі 2:1. Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Дынама-ІІ“: 19 гульняў, +6=7-6, 23-26

1993 Старт* — Дынама-Юні — 0:0

1994 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1996 Старт — Дынама-Юні — 2:2

1996 Дынама-Юні — Старт — 3:1

1997 Старт — Дынама-Юні — 0:2

1997 Дынама-Юні — Старт — 1:0

1998 Дынама-Юні — Старт — 1:1

1998 Старт — Дынама-Юні — 2:1

1999 Старт — Дынама-Юні — 1:1

1999 Дынама-Юні — Старт — 1:0

2000 Дынама-Юні — Старт — 1:1

2000 Старт — Дынама-Юні — 4:2

2001 Дынама-Юні — Старт — 1:2

2001 Старт — Дынама-Юні — 3:0

2011 Дынама-ІІ — Старт — 6:0

2011 Старт — Дынама-ІІ — 0:2

2024 Старт — Дынама-ІІ — 1:0

2024 Дынама-ІІ — Старт — 2:2

2025 Старт — Дынама-ІІ — 2:1


*назва нашай дружыны паўсюль даецца як „Старт“, нягледзячы на афіцыйнае найменьне ў канкрэтны год.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца на менскім стадыёне „Дынама-Юні“ ў суботу, 18 кастрычніка. Пачатак а 17-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова