Старт (Ворша) — Баранавічы — 0:2
Вельмі старанная гульня ад нашай каманды. Форма і матывацыя, вядома, адрозьніваюцца. Акрамя таго, судзьдзі прызначылі "левы" 11-мэтровы ў нашу браму, зь якога "Баранкі" адкрылі лік. Расолька падаў на траву і не гуляў рукою. Цырк ад арбітраў другі паядынак запар, і нашая каманда, без таго слабая, цярпіць несправядлівасьць. Агулам жа "Баранавічы" заслужылі вікторыю, але яна далася гасьцям зусім ня так лёгка. Стартаўцы мелі магчымасьці зраўнаць лік пры 0:1. Але ў вныіку прагулялі 0:2, крыўдна. Працягваем змагацца за выжываньне.
"Баранавічы" перамаглі ў Воршы ўпершыню за апошнія шэсьць гульняў. Нашай камандзе можна сказаць "дзякуй" за стараннасьць і нельга папракнуць у бязвольнасьці.
СТАРТ: Макараў, Іршаў, Адамчык, Жэстараў (Нэджы, 88), Расолька (к) (Салімаў, 81), Бабчанок, Селязьнёў, Ціханаў, Чакур, Беразун (Гонжураў, 88), Пунінскі.
Коментарі
Дописати коментар