Ух! З „атамнікамі“ нам ніколі не бывае лёгка. Але гэтым разам дружына згуляла з клёкам, ведаючы, дзе што мае рабіць. Хаця абарона не заўсёды была маналітнай, але ў астравецкі дождж злавіў сваю гульню Арцём Валадзькоў, які некалькі разоў галавазломна ратаваў блакітна-чорных.
На 7-й хвіліне Мікіта Вехцеў простым ударам з кутняга адкрыў лік, гол-цуд! 1:0! Затым аршанцам давялося перажываць — два разы запар у карнай зоне парушаў правілы Мікіта Тарбякоў, але Валадзькоў выцягнуў першы з двух карных! На 28-й хвіліне колішні гулец аршанцаў Мацьвей Каліноўскі не загнаў карны боц — Арцём Валадзькоў даў рады са стрэлам.
Лік 1:1 захоўваўся да 61-й хвіліны, пакуль Дзьмітры Ціхаміраў не скарыстаўся памылкай астравецкага брамніка і абаронцаў — 2:1! Свайго аршанцы ўжо не прапусьцілі. Перамога!
35 шпурляроў згулялі за „Старт“ 100 і болей гульняў. Паўабаронца Іван Беразун правёў у Астраўцы сваю 126-ю сустрэчу за клюб, апярэдзіў Сяргея Лабацэвіча і выйшаў на чыстае 22-е месца сярод стартаўскіх старажылаў.
Арцём Валадзькоў і Дзьмітры Ціхаміраў правялі юбілейныя, 50-я паядынкі за „Старт“. І абодва ўпісалі свае імёны ў пералік галоўных герояў астравецкае сустрэчы. Валадзькова прызналі найлепшым гульцом сустрэчы, ён адбіў карны і таму спыніўся на пазнацы ў 99 прапушчаных галоў. Калі б ня ўпэўненая гульня, іх магло быць больш, але Арцём на варце! Ціхаміраў агадаў браму гаспадароў, на ягоным рахунку пераможны гол. Цяпер у Дзьмітрыя 13 трапных стрэлаў за клюб, у сярэднім гэта 0,26 голу за гульню.
Стартаўцы адсьвяткавалі юбілейную, 150-ю перамогу ў Д2 Беларусі. На гэта ім спатрэбіліся 533 паядынкі. У сярэднім наша каманда перамагае ў 28,14% сустрэч, чаго, безумоўна, мала, каб уважацца прынамсі за моцнага серадняка лігі.
Паказ гульні з удзелам аршанцаў упершыню ў сэзоне камэнтавалі па-беларуску.
Кутнія рэдка становяцца ў нагах і галовах аршанцаў сродкам для агаданьня чужое брамы. Пагатоў простым ударам з кутняга ў ножным шпурляку агулам заганяюць галы надзвычай рэдка. Мы нават ня ўспомнім, калі гэткі выкрут апошні раз у заліковай гульні вытваралі аршанцы. Таму дасягненьне Мікіты Вехцева ўзорнае. Папярэдні раз, калі блакітна-чорныя вызначыліся кочаўкай у сустрэчы пасьля непасрэднай падачу з кутняга, быў паядынак супраць пінскае „Хвалі“ летась у лістападзе. Тады выніковае падлучэньне выканаў цэнтральны абаронца нашай дружыны Мікіта Воўчанка, чым прынёс перамогу 3:2.
📚 Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“ выйшла ў Лёндане, у выдавецтве Skaryna Press. Вас можа зацікавіць і саколка , выпушчаная адмыслова з нагоды выхаду кнігі. Яна яшчэ ў наяўнасьці. Можна заказаць па ўсёй плянэце. Крамы і выдавецтвы, дзе можна набыць кнігу: Лёндан Skaryna Press Вільня Kropka Варшава bukinistka „Кнігаўка“ Vyraj Гданьск Chatka Кракаў Gutenberg
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Абедзьве каманды ня могуць ганарыцца сваім турнірным становішчам. Слонімцы маюць 14 пунктаў і нядаўна апусьціліся на апошняе меца ў табліцы. Аршанцы маюць на 5 пунктаў больш і займаюць 4-е месца з хваста. У нашай каманды ўжо 11 гульняў безь перамог, а падрабязнасьці гаротнай статыстыкі мы падавалі ў адмысловым тэксьце . „Слонім“ да папярэдняй гульні, у якой яму ўдалося перамагчы гомельскі „Лякаматыў“, меў 18 гульняў безь перамог. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ У першым коле аршанцы разарвалі праціўніка 3:0, дубальт аформіў Ціханаў, таксама браму гасьцей агадаў Каліноўскі. Першы з галоў Ціханава стаў 50-м для аршанцаў у гісторыі процістаяньняў з слонімцамі. 19 верасьня 15 гадоў таму (2010) стартаўцы прагулялі „Клечаску“ на сваім полі ў першынстве 0:5. Тая гульня была для аршанцаў кашмарнай — Мікалай Кітаёў схібіў на карным, а Арцём Красоўскі атрымаў чырвоную за парушэньне бяспомачнасьці. 5 гадоў таму (2020) аршанцы згулялі ўнічыю дома зь мікашэвіцкім „Гранітам“ 1:1. Гол у скл...
Задума гэтага артыкулу нарадзілася даўно, але не было то часу, то магчымасьці яго напісаць. Мы ўбачым, якія грошы зараблялі трэнэры і спартоўцы на заводах у Воршы, да якіх былі прыпісаныя. Усе зьвесткі ўзятыя з архіўных дакумантаў. 14 гадоў таму, у красавіку 2002 году адбыўся сход каманды „Ворша“ („Старт“), на якім гульцам і трэнэрскаму штабу заявілі: грошай няма, і клюб ня будзе заяўлены на рэспубліканскае першынство ўпершыню ў незалежнай Беларусі. Гэта пры тым, што наш клюб меў стартаваць у І лізе, дзе часта гуляў някепска. Рашэньне выканкаму стала працягам нягодаў клюбу з грашыма — у папярэднія гады нявыплаты і недаплаты ўжо сталі звыклай весткай для Воршы. Быў нават момант, калі каманда затрымлівала час пачатку паядынку, пратэстуючы супраць нявыплаты заробкаў. Здараўся й момант, калі блакітна-чорныя адмаўляліся выходзіць на поле праз абыякавасьць тагачаснага кіраўніка места Майсеюка да каманды, але дружыну ўдалося ўгаварыць згуляць. Падрабязьней пра тыя выпадкі можна пачытаць у кні...
Commenti
Posta un commento