Кубак Беларусі. 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Арсэнал (Койданава). Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

«Арсэнал» пару гадоў таму ледзь не расфармаваўся, а цяпер зноў гуляе ў Вышняй лізе. Прычым займае там высокае 8-е месца. Ці то тыповы лёс прыватных клюбаў Беларусі, ці то іншых кіраўнікоў, апрача капрызных, у беларускім ножным шпурляку няма. Але зараз бачым, што каманда суперніка разьвіваецца, падпісала ўзгоду з маскоўскім «Лякаматывам» з Расеі і ставіць перад сабой высокія задачы. Відавочна, у Воршу каманда з Койданава (якое пакуль носіць імя Дзяржынск) прыедзе ў статусе фаварыта.



Стартаўцы паўсюль. Стадыён Вэлядром, Марсэль, Францыя


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Дасюль мы сустракаліся з камандамі з Койданава толькі ў першынстве, таму дадзеная сустрэча стане першай кубкавай. 15 гадоў таму, у 2009-м, аршанцы саступілі «Лівадыі» з Койданава 0:4. «Арсэнал» фармальна іншы клюб, які ня мае да тае гісторыі дачыненьня. Непасрэдна з кананірамі ні ў адной з 7 сустрэч аршанцы не перамаглі.


ЯК БЫЛО?

Падрахунак супрацьстаяньня «Старту» з камандамі з Койданава: 27 сустрэчаў, +8=5-14, 43-40

1985 Старт — Колас — 2:1

1985 Колас — Старт — 0:1

2004 Лівадыя — Старт — 0:2

2004 Старт — Лівадыя — 8:0

2006 Лівадыя — Старт — 2:3

2006 Старт — Лівадыя — 0:2

2007 Старт — Лівадыя — 1:2

2007 Лівадыя — Старт — 2:1

2008 Старт — Лівадыя — 1:2

2008 Лівадыя — Старт — 2:0

2009 Лівадыя — Старт — 1:1

2009 Старт — Лівадыя — 0:4

2010 Лівадыя — Старт — 0:4

2010 Старт — Лівадыя — 0:0

2011 Лівадыя — Старт — 1:1

2011 Старт — Лівадыя — 1:2

2012 Лівадыя — Старт — 0:2

2012 Старт — Лівадыя — 0:1

2013 Лівадыя — Старт — 1:1

2013 Старт — Лівадыя — 5:0

2020 Арсэнал — Старт — 1:0

2020 Старт — Арсэнал — 0:1

2021 Арсэнал — Старт — 4:1

2021 Старт — Арсэнал — 2:2

2021 Арсэнал — Старт — 3:2

2023 Арсэнал — Старт — 4:3

2023 Старт — Арсэнал — 1:2


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак 1/16 фіналу Кубку Беларусі адбудзецца ў нядзелю, 14 ліпеня. Пачатак на мескім стадыёне Воршы, а 15-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0