Старт (Ворша) — Лякаматыў (Гомель). Прадмова
НАПЯРЭДАДНІ СУСТРЭЧЫ
8 пунктаў «Лякаматыву» супраць 3 аршанскіх. Відавочна, гамельчукі прыедуць у Воршу ў ранзе фаварытаў. «Старт» у папярэднім туры прагуляў у Асіповічах 2:4 і апусьціўся ў зону вылету. Выйсьці зь яе пасьля паядынку з досыць нязручным спадужнікам будзе цяжка.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
50 гадоў таму, 4 траўня 1975 году «Старт» у першынстве рэспублікі сустракаўся з баранавіцкім «Лякаматывам». Той паядынак скончыўся ўнічыю 1:1, адзіны гол аршанцаў на 80-й хвіліне правёў Аркадзь Сусман. Якраз два апошнія паядынкі зь цяперашнім спадужнікам завяршаліся з тым самым лікам.
А 45 гадоў таму, 4 траўня 1980 году стартаўцы на сваім полі згулялі ў нулявую нічыю зь сьветлагорскім «Хімікам».
ЯК БЫЛО?
Чыгуначнікі маюць асаютную перавагу над аршанцамі ў асабістых сустрэчах. Падрахунак супрацьстаяньня каманд «Старт» — «Лякаматыў»: 30 сустрэчаў; +5=8-17, 30-57
2009 Старт — Лякаматыў — 1:2
2010 Старт — Лякаматыў — 2:3
2010 Лякаматыў — Старт — 4:2
2011 Старт — Лякаматыў — 0:3
2011 Лякаматыў — Старт — 8:0
2012 Лякаматыў — Старт — 0:2
2012 Старт — Лякаматыў — 2:2
2013 Лякаматыў — Старт — 2:1
2013 Старт — Лякаматыў — 0:1
2015 Лякаматыў — Старт — 1:1
2015 Старт — Лякаматыў — 0:4
2016 Старт — Лякаматыў — 1:1
2016 Лякаматыў — Старт — 2:1
2017 Старт — Лякаматыў — 5:1
2017 Лякаматыў — Старт — 2:2
2018 Лякаматыў — Старт — 0:2
2018 Старт — Лякаматыў — 0:3
2019 Лякаматыў — Старт — 1:0
2019 Старт — Лякаматыў — 0:2
2020 Лякаматыў — Старт — 1:1
2020 Старт — Лякаматыў — 0:2
2021 Лякаматыў — Старт — 2:1
2021 Старт — Лякаматыў — 1:0
2021 Лякаматыў — Старт — 2:1
2022 Лякаматыў — Старт — 2:0
2022 Старт — Лякаматыў — 0:0
2023 Старт — Лякаматыў — 0:3
2023 Лякаматыў — Старт — 1:2
2024 Лякаматыў — Старт — 1:1
2024 Старт — Лякаматыў — 1:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак адбудзецца ў Воршы на мескім стадыёне ў нядзелю, 4 траўня. Пачатак, а 16-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар