90 гадоў Георгію Мандзалеўскаму!

А вы ведалі, што адзін з найвялікшых валейбалістаў плянэты Зямля нарадзіўся ў Воршы?! Анягож! 26 студзеня свой юбілей сьвяткуе славуты Георгій Мандзалеўскі! 90 гадоў! У гэты дзень у 1934 годзе ў беларускай Воршы нарадзіўся будучы 2-разовы алімпійскі чэмпіён Токіё-1964 і Мэхіка-1968 у складзе зборнай СССР Георгій Мандзалеўскі. У малым узросьце хлопчык пераехаў у Адэсу, так вырашыла сям’я. І рос на знакамітай «Малдаванцы» ў гэтым адметным украінскім месьце. Калі Георгію было 8 гадоў, пачалася вайна, ягоны бацька пайшоў на фронт, адкуль ужо не вярнуўся. Для сям’і насталі цяжкія часы, а сам Георгій мусіў хутка пасталець. Валейбольную кар’еру Мандзалеўскі пачаў там сама, у Адэсе. Прычым да гэтага спрычыніўся выпадак. Валейбольны трэнэр Аляксандар Дзюжаў запрасіў хлапчукоў, якія гулялі ў ножны шпурляк на праезнай частцы, у спартовую залю, дзе праходзілі гульні першынства Адэсы ў валейболе. Мандзалеўскаму разам зь сябрам Аркадзем Гройсманам так спадабаліся гэтыя сустрэчы, што пасьля іх сябры ...