Публікації

Показано дописи з серпень, 2024

Баранавічы — Старт — 0:2

Зображення
Здабываем перамогу і 3 пункты ў Баранавічах! На 11-й хвіліне пасьля прастрэлу Тамэлы зь левага краю Чарнадараў прабіў, брамнік уратаваў свае ўладаньні, але ў падзеньні Аляксей дабіў шпурляк у сетку. На 38-й хвіліне Жылезьнікаў аддаў перадачу на Кляньнё, і той падвоіў лік. Каманда магла загнаць і трэці, але Расолька і Тамэла прыдумалі камбінацыю на 11-мэтровых і апошні не перагуляў брамніка. Кур'ёзны і няўдалы карны боц. Дарэчы, яго прызначылі за гульню рукой Стартаўца году-2023 Мікіты Закрэўскага, які цяпер выступае за ўломкаў лігі. СТАРТ: Ігнатовіч, Кляньнё (Ціхаміраў, 72), Іршаў, Чарнадараў (Верас, 70), Жэстараў (Шэпелеў, 70), Расолька (к) (Гонжураў, 65), Тамэла, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Антонаў, 65), Мельнік. Фотарэпартаж

Баранавічы — Старт. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Ну тут трэба перамагаць! — скажа хто заўгодна з прыхільнікаў «Старту» перад гульнёй у суботу. І будзе мець рацыю, бо мы маем 27 пунктаў супраць 16 у суперніка. «Баранавічы» тэрмінова патрабуюць перамогі, але пра аршанцаў можна гаварыць у пляне сатысфакцыі за крыўдную і шмат у чым незаслужаную хатнюю паразу на мінулых выходных ад «Макслайну». Бясспрэчна, Мікалай Кітаёў будзе настройваць каманду на вікторыю ў Баранавічах. На здымку Спліт, Харватыя, старое места. Археалягічны музэй. Стартаўцы паўсюль! ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 55 гадоў таму, у апошні дзень жніўня 1969-га, «Старт» гуляў якраз у Баранавічах. Гэта была першая стыкавая сустрэча за 15-е месца ў ІІ групе першынства савецкай Беларусі. Аршанцы сьвяткавалі посьпех 3:1, каб праз тыдзень згуляць 0:0 і стаць 15-і ў першынстве. Клюб супернікаў тады насіў імя «Тэкстыльнік». Публікацыя "Ленінскага прызыву" пасьля гульні ў адказ у Воршы 50 гадоў таму ў гэты дзень, 31 жніўня 1974 году, у першынстве БССР стартаўцы саступ

Старт (Ворша) — Макслайн (Віцебск) — 0:1

Зображення
На 90+2 хвіліне сустрэчы "Макслайну" ўдалося вырваць першую ў гісторыі перамогу над аршанцамі. Артур Чудук з пасу Андрэя Хачатур'яна зрабіў гэта магчымым, а аршанская абарона "праспала" небясьпеку, што прыйшла з кутняга боцу. Мабыць, празь сьпёку гульня не была вельмі актыўнай, хоць і слабой яе не назваць. Вярнуўся ў склад пасьля траўмы Павал Расолька. Супернікі правялі ўдарную першую палову, за якую Андрэй Ігнатовіч тройчы ратаваў нас невераемнымі кідкамі па кутах. У другой палове пэўны час моманты пераважна стваралі аршанцы, але ні Чарнадараву, ні Ціхаміраву, ні Кучараву вызначыцца не ўдалося. Успомнім яшчэ момант Мельніка ў першай палове. У другой палове на замену зьявіўся Іван Верас, але яго неўзабаве якраз замянілі на Ціхамірава. Відаць, не задаволіў ягоны выхад Кітаёва. Затое іншы навічок каманды Павал Кляньнё згуляў поўны паядынак і нават атрымаў прызнаньне як найлепшы гулец сустрэчы, хоць тут бы можна было аддаць гэтае званьне Ігнатовічу. Крыўдная параза

Старт (Ворша) — Макслайн (Віцебск). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Аршанцы без Тамэлы, Мельніка і Расолькі здолелі згуляць унічыю з адным з рэяводаў лігі — «Нівай» з Доўбізны. Задача на «Макслайн» выглядае ў нечым прасьцейшай. Супернік ідзе 5-м, мы 10-мі, паміж намі 6 пунктаў. Стадыён "Полюд" у Спліце, Харватыя ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Ва ўсіх пяці гульнях з супернікамі аршанцы заганялі як мінімум адзін гол. ЯК БЫЛО? Аршанцы добра гуляюць з гэтым супернікам. Ад самага зьяўленьня ў І лізе «Макслайн» паказвае больш стабільныя і высокія вынікі за нас, а вось перагуляць аршанцаў у асабістым паядынку ня можа. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Макслайн»: 5 сустрэчаў, +3=2-0, 8-4 2022 Макслайн — Старт — 2:2 2022 Старт — Макслайн — 1:0 2023 Макслайн — Старт — 0:2 2023 Старт — Макслайн — 2:1 2024 Макслайн — Старт — 1:1 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча адбудзецца ў Воршы 25 жніўня, пачатак, а 17:30.

Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша) — 1:1

Зображення
Аршанцы прапусьцілі крыўдны гол у разьдзвявальню на 38-й хвіліне. Але камандзе ўдалося пазьбегчы паразы. На 76-й хвіліне Аляксей Чарнадараў зь перадачы Дзьмітрыя Ціхамірава зраўняў лік. Такія лічбы засталіся і пасьля фінальнага сьвістку. Нічыя 1:1. Пытаньні выклікае незалічаны гол Жалезьнікава, дзе ў эпізодзе судзьдзя Лашук убачыў парушэньне. Былі ў абедзьвюх дружынаў і яшчэ забойчыя моманты. Агулам, апошнія два паядынкі заносіам у актыў. Гулялі з камандамі, якія ў самым версе табліцы, у абедзьвюх сустрэчах мы здолелі зраўняць лік, калі ўсё было супраць нас. Яшчэ і на сьпякоце, у якую адгуляцца бадай цяжэй. СТАРТ: Ігнатовіч, Кляньнё, Іршаў (Ціхаміраў, 67), Чарнадараў, Жэстароў, Антонаў, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Смольнікаў, 89), Гонжураў (Вераб'ёў, 90+2), Сушкоў. Фота

Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ «Ніва» лічыцца адкрыцьцём сэзону І лігі. Каманда са сьціплага аграгарадка на Берасьцейшчыне займае 2-е месца з 46 пунктамі і вядзе барацьбу за гістарычны выхад у Вышнюю лігу. Аршанцы маюць 26 пунктаў і займаюць 11-ы радок. Эпізод сустрэчы ў 1-м коле, якая прынесла шмат галоў і завяршылася паразай аршанцаў 3:5 ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 50 гадоў таму (1974) у гэты дзень стартаўцы зазналі разгромнай паразы ў Жодзіне ад «Тарпэда» 1:5. Адзіны аршанскі коч тады правёў Ярмошын. 10 гадоў таму (2014) у гэты дзень, наадварот, быў разгром на нашу карысьць, тады аршанцы разьбілі ў гасьцях «Прыазер’е» з Дрысы 3:0. Адзначаліся Лужанкоў, Чавідаеў і Магаль. ЯК БЫЛО? Зь «Нівай» стартаўцы сустракаліся толькі тройчы, і ніводнага разу не перамаглі. Але, што адметна, ва ўсіх сустрэчах галы заганялі абедзьве каманды. Падрахунак сустрэч «Старт» (Ворша) — «Ніва» (Доўбізна): 3 сустрэчы, +0=1-2, 5-9 2023 Старт — Ніва — 1:1 2023 Ніва — Старт — 3:1 2024 Старт — Ніва — 3:5 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча

Старт (Ворша) — Хваля (Пінск) — 1:1

Зображення
Пасьля дзьвюх запар паразаў каманда паказала стараннасьць і на 89-й хвіліне вырвала нічыю ў паядынку, у якім саступала з першай паловы. Гол правёў Аляксандар Кучараў пасьля перадачы Дзьмітрыя Тамэлы. Прычым тут варта адзначыць, што Мікалай Кітаёў выпусьціў Кучарава на замену за шэсьць хвілін да гэтага моманту. Угадаў з заменай! СТАРТ: Ігнатовіч, Кляньнё, Іршаў, Чарнадараў, Жэстароў, Тамэла, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Ціхаміраў, 73), Гонжураў, Шэпелеў (Кучараў, 83) Фотарэпартаж Відэаагляд

Старт (Ворша) — Хваля (Пінск). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Перад 19-м турам аршанцы, прагуляўшы двойчы запар, вярнуліся туды, «адкуль прыйшлі», на 10-ы радок табліцы. «Хваля» займае 4-ю пазыцыю з адставаньнем у 11 пунктаў ад рэявода — «Маладэчны». А стартаўцаў апярэджвае на 7 пунктаў. Пабачым, ці здолеюць блакітна-чорныя перарваць няўдалую, і пакуль кароткую, сэрыю, ды ўзяць рэванш за фіяска ў пінску ў 2-м туры 0:3. Налепка ультрас нашага клюбу на стадыёне ў Пухаве, Славаччына ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 50 гадоў таму, 10 жніўня 1974 году, «Старт» пачаў 2-і этап першынства БССР хатняй паразай ад маладачанскай «Сэлены» 1:2. Гол за стартаўцаў агадаў Ярмошын. 10 гадоў таму (2014) у гэты дзень аршанцы перагулялі «Асіповічы» зь лікам 1:0. Браму суперніка ўзяў Аляксандар Лужанкоў. ЯК БЫЛО? Пінчукі маюць адчувальную перавагу над «Мальцамі» ў асабістых сустрэчах. Падрахунак супрацьстаяньня «Старту» з пінскай «Хваляй»*: 34 сустрэчы, +10=4-20, 38-56 *у розныя гады абедзьве каманды насілі розныя назвы. У назьве суперніка гэта адлюстравана,

Старт (Ворша) — Тарпэда-БелАЗ-ІІ (Жодзіна) — 0:2

Зображення
У 18-м туры аршанскі "Старт" саступіў на ўласным полі другой камандзе жодзінскага "Тарпэда". У такіх сытуацыях звычайна вельмі цяжка пра нешта гаварыць. Саступаем трэцяй камандзе з хваста табліцы. Атрымліваецца, разгром на выправе ў Бабруйск ня быў выпадковасьцю, у каманды ёсьць праблемы, пэўная страта формы. Наколькі яна сур'ёзная, пабачым ужо ў наступнай гульні, якую блакітна-чорныя правядуць супраць пінскае "Хвалі". У сустрэчы з жодзінцамі на 85-й хвіліне выдалілі з поля абаронцу аршанцаў Сяргея Мельніка. Пасьля паразы мы ўпалі на 10-е месца. СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў (Шэпелеў, 67), Ціхаміраў, Тамэла (к), Антонаў (Жалезьнікаў, 15; Вераб'ёў, 67), Воўчанка, Пунінскі, Гонжураў, Мельнік. Фота з гульні

Тур 18. Старт (Ворша) — Тарпэда-БелАЗ-ІІ (Жодзіна). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Першае кола аршанцы завяршылі зрывам 10-матчавай сэрыі без паразаў, атрымаўшы разгром у Бабруйску 0:5. У выніку апусьціліся на 9-ю пазыцыю. Жодзінцы маюць 12 пунктаў супраць 25 у аршанцаў і займаюць трэці радок з канца табліцы. Напярэдадні гэтай гульні ў Воршы зьявіліся шчыты з фатаграфіяй юнацкай каманды (да 15), якая стала чэмпіёнам вобласьці сёлета ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 40 гадоў таму, 5 жніўня 1984 году аршанскія стартаўцы згулялі ўнічыю 1:1 на выправе ў Наваполацак зь мясцовай «Дзьвіною». Гол у складзе аршанцаў агадаў Сяргей Думанаў. ЯК БЫЛО? Каманды сустракаліся толькі аднойчы — у першым коле бягучага першынства. «Старт» — «Тарпэда"-БелАЗ-ІІ: 1 сустрэча, +0=1-0, 1-1 . 2024 Тарпэда-БелАЗ-ІІ — Старт — 1:1 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча адбудзецца на мескім стадыёне Воршы ў панядзелак, 5 жніўня. Пачатак, а 17-й гадзіне.

Белшына (Бабруйск) — Старт (Ворша) — 5:0

Зображення
«Какая боль, какая боль…» Ну не такі пачатак справаздачы пра гульню мае быць у нашым дыярыюшы? А які тады? Ня будзем хавацца за фармулёўкамі, што «гэта ж наша каманда», «яны ўсё роўна малайцы» і гэтак далей. Паказваць вынік трэба тут і цяпер, а гульня адно прадэманстравала, што мы надзвычай далёка ад тых стандартаў, каб на роўных змагацца зь «Белшынай». Балюча. Сэрыя з 10 гульняў без паразаў гэта добра, аднак зьліваць 0:5 у Бабруйску… Прагулялі камандзе, якая вышэй за нас на галаву, чым паказалі, што месца ў верхняй частцы табліцы, куды выбраліся толькі што, нам не па зубах. Мы каманда сярэдняга палёту, прызнаем гэта. Хваліць кагосьці ў каманднай гульні, калі сустрэча скончылася 0:5? Ну, толькі кіроўцу аўтобуса ці лекара каманды можна ў такім выпадку. Дружына расчаравала тых, хто ў яе верыць і адкладае ўсе справы, каб прыйсьці на стадыён або паглядзець сустрэчу на экране. Прыкра. Так нельга, так проста нельга. Першае кола завершанае. Мы ўпалі на 9-е месца. Вярнуліся, адкуль прыйшлі. СТ