Старт (Ворша) — Макслайн (Віцебск). Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Аршанцы без Тамэлы, Мельніка і Расолькі здолелі згуляць унічыю з адным з рэяводаў лігі — «Нівай» з Доўбізны. Задача на «Макслайн» выглядае ў нечым прасьцейшай. Супернік ідзе 5-м, мы 10-мі, паміж намі 6 пунктаў.


Стадыён "Полюд" у Спліце, Харватыя


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Ва ўсіх пяці гульнях з супернікамі аршанцы заганялі як мінімум адзін гол.


ЯК БЫЛО?

Аршанцы добра гуляюць з гэтым супернікам. Ад самага зьяўленьня ў І лізе «Макслайн» паказвае больш стабільныя і высокія вынікі за нас, а вось перагуляць аршанцаў у асабістым паядынку ня можа. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Макслайн»: 5 сустрэчаў, +3=2-0, 8-4

2022 Макслайн — Старт — 2:2

2022 Старт — Макслайн — 1:0

2023 Макслайн — Старт — 0:2

2023 Старт — Макслайн — 2:1

2024 Макслайн — Старт — 1:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў Воршы 25 жніўня, пачатак, а 17:30.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0