Белшына (Бабруйск) — Старт (Ворша) — 5:0

«Какая боль, какая боль…» Ну не такі пачатак справаздачы пра гульню мае быць у нашым дыярыюшы? А які тады? Ня будзем хавацца за фармулёўкамі, што «гэта ж наша каманда», «яны ўсё роўна малайцы» і гэтак далей. Паказваць вынік трэба тут і цяпер, а гульня адно прадэманстравала, што мы надзвычай далёка ад тых стандартаў, каб на роўных змагацца зь «Белшынай». Балюча. Сэрыя з 10 гульняў без паразаў гэта добра, аднак зьліваць 0:5 у Бабруйску… Прагулялі камандзе, якая вышэй за нас на галаву, чым паказалі, што месца ў верхняй частцы табліцы, куды выбраліся толькі што, нам не па зубах. Мы каманда сярэдняга палёту, прызнаем гэта.



Хваліць кагосьці ў каманднай гульні, калі сустрэча скончылася 0:5? Ну, толькі кіроўцу аўтобуса ці лекара каманды можна ў такім выпадку. Дружына расчаравала тых, хто ў яе верыць і адкладае ўсе справы, каб прыйсьці на стадыён або паглядзець сустрэчу на экране. Прыкра. Так нельга, так проста нельга.


Першае кола завершанае. Мы ўпалі на 9-е месца. Вярнуліся, адкуль прыйшлі.


СТАРТ: Ігнатовіч (Краўчанка, 84), Іршаў, Жэстароў, Ціхаміраў (Вераб'еў, 74), Тамэла, Антонаў (Жалезьнікаў, 51), Воўчанка, Пунінскі, Гонжураў, Мельнік, Сушкоў (Шэпелеў, 46).


Фотарэпартаж




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0