Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша). Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

«Ніва» лічыцца адкрыцьцём сэзону І лігі. Каманда са сьціплага аграгарадка на Берасьцейшчыне займае 2-е месца з 46 пунктамі і вядзе барацьбу за гістарычны выхад у Вышнюю лігу. Аршанцы маюць 26 пунктаў і займаюць 11-ы радок.


Эпізод сустрэчы ў 1-м коле, якая прынесла шмат галоў і завяршылася паразай аршанцаў 3:5


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

50 гадоў таму (1974) у гэты дзень стартаўцы зазналі разгромнай паразы ў Жодзіне ад «Тарпэда» 1:5. Адзіны аршанскі коч тады правёў Ярмошын.

10 гадоў таму (2014) у гэты дзень, наадварот, быў разгром на нашу карысьць, тады аршанцы разьбілі ў гасьцях «Прыазер’е» з Дрысы 3:0. Адзначаліся Лужанкоў, Чавідаеў і Магаль.


ЯК БЫЛО?

Зь «Нівай» стартаўцы сустракаліся толькі тройчы, і ніводнага разу не перамаглі. Але, што адметна, ва ўсіх сустрэчах галы заганялі абедзьве каманды. Падрахунак сустрэч «Старт» (Ворша) — «Ніва» (Доўбізна): 3 сустрэчы, +0=1-2, 5-9


2023 Старт — Ніва — 1:1

2023 Ніва — Старт — 3:1

2024 Старт — Ніва — 3:5


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў Доўбізьне на стадыёне «Агра-Ніва» ў суботу, 17 жніўня. Пачатак, а 15:30.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0