Старт (Ворша) — Макслайн (Віцебск) — 0:1

На 90+2 хвіліне сустрэчы "Макслайну" ўдалося вырваць першую ў гісторыі перамогу над аршанцамі. Артур Чудук з пасу Андрэя Хачатур'яна зрабіў гэта магчымым, а аршанская абарона "праспала" небясьпеку, што прыйшла з кутняга боцу.

Мабыць, празь сьпёку гульня не была вельмі актыўнай, хоць і слабой яе не назваць. Вярнуўся ў склад пасьля траўмы Павал Расолька. Супернікі правялі ўдарную першую палову, за якую Андрэй Ігнатовіч тройчы ратаваў нас невераемнымі кідкамі па кутах. У другой палове пэўны час моманты пераважна стваралі аршанцы, але ні Чарнадараву, ні Ціхаміраву, ні Кучараву вызначыцца не ўдалося. Успомнім яшчэ момант Мельніка ў першай палове. У другой палове на замену зьявіўся Іван Верас, але яго неўзабаве якраз замянілі на Ціхамірава. Відаць, не задаволіў ягоны выхад Кітаёва. Затое іншы навічок каманды Павал Кляньнё згуляў поўны паядынак і нават атрымаў прызнаньне як найлепшы гулец сустрэчы, хоць тут бы можна было аддаць гэтае званьне Ігнатовічу.

Крыўдная параза, як і заўсёды, калі прапускаеш у канцы гульнявога часу. Адставаньне ад 5-га радку вырастае мінімум на 9 пунктаў, што гарантуе нам "балота" ўжо да канца першынства. Няпроста быць камандай безь вялікіх турнірных задачаў.

Глеб Жалезьнікаў правёў сваю 128-ю сустрэчу за "Старт", апярэдзіў нядаўняга аднаклюбніка Аляксея Казарына і выйшаў на чыстае 20-е месца ў сьпісе старажылаў каманды за ўсю гісторыю.




СТАРТ: Ігнатовіч, Воўчанка, Жалезьнікаў, Чарнадараў, Мельнік, Антонаў, Іршаў, Гонжураў, Жэстароў, Тамэла, Кляньнё.
На замены выходзілі: Верас, Шэпэлеў, Ціхаміраў, Расолька і Кучараў.





Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0